saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Нацыяналізм – гістарычны вораг фашызма, камунізма, нацызма

Свядомасць простага беларуса перанасычаная разнастайнымі камуністычнымі міфамі. Адзін з іх, які найбольш убіваўся бальшавіцкай прапагандай – гэта міф аб роднасці нацыяналізма і фашызма. У значнай меры змацаванню гэтай хлусні паспрыяла і пазіцыя ўпадніцкіх колаў на Захадзе. Фашызм стаўся сабіральным тэрмінам.

Насамрэч нацыяналісты заўжды змагаліся з нацыстамі. І ўжо падаўна нацыяналісты больш супрацьстаялі нацыстам, чым сацыялісты камуністам. Можна ўзгадаць, як бязлітасна нямецкія нацысты расправіліся з украінскімі нацыяналістамі ў часе 2-й Сусветнай вайны. Той жа Бандэра, Cтэцько сядзелі ў нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах. Гэтак жа жорстка каралі немцы і беларускіх нацыяналістаў.

Беларуская Незалежніцкая Партыя, якая дзейнічала ў падполлі ў часы нямецкай акупацыі, падвяргалася шалёным рэпрэсіям, і нават легендарны кіраўнік ксёнз Вінцэнт Гадлеўскі быў пасля турэмных пакутаў расстраляны нацыстамі. Але традыцыю беларускай двуфрантовай барацьбы і з нямецкімі нацыстамі, і з расейскімі камуністамі працягнулі беларускія партызаны-незалежнікі. Тыя героі, якія да сярэдзіны 50-х ваявалі супраць сталінскай тыраніі, сваёй мужнасцю ўратавалі тысячы беларусаў ад новай хвалі рэпрэсіяў. Бо пакуль змагаліся партызаны-нацыяналісты, НКВД не магло абрушыць лавіну новых распраў на мірных жыхароў. Імя генерала Вітушкі наганяла страху на саветы не менш за імя Бандэры на Украіне. Агульна, супраць камуністаў ваявалі дзесяткі тысяч беларусаў. Лепшым прыёмам сталінскай прапаганды было называць усіх сваіх ворагаў “фашыстамі”. І беларускіх партызан камуністы запісалі ў “фашысты” адразу.

Прапаганда акупанта і сёння прыраўнівае баявікоў расейскіх фашыстоўскіх груповак беларускім патрыётам. Маўляў, беларускія патрыёты-нацыяналісты таксама ўжываюць фізічную сілу. Быццам у свой час Гітлера перамаглі аднымі перакананнямі, а Ірак суцішылі аднымі словамі?!

Фашысты імкнуцца падпарадкаваць чужыя народы, нацыяналісты змагаюцца за свабоду ўласнага.

Фашысты знявечваюць народ, нацыяналісты яго ўзнімаюць.

Фашысты маюць за мэту падняволенне людзе, нацыяналісты маюць за мэту іхнае вызваленне.

Фашысты скатваюцца да расавых пераследаў, нацыяналісты даюць магчымасць рэалізавацца кожнаму чалавеку.

Фашысты вераць толькі ў культ сілы, нацыяналісты – ў сілу духа.

Ленін і Сталін секлі адныя галовы, Гітлер другія, а нацыяналісты змагаліся супраць іх усіх.

Нацыяналізм – сымболь свабоды, а імперыялізм і фашызм – няволі. Паміж імі – бездань. Гэта як сіла дабра, і сіла зла.

І, ўрэшце, якія фашысты будавалі фабрыкі смерці, Калыму і Дахаў, Беламорканал, арганізоўвалі мільёны забойстваў, спецатрады ЧК, ГПУ, НКВД, гестапа? Ні гішпанцы, ні італьянцы і ні чылійцы. Ніколі не было на зямлі фашыстаў горшых за камуністаў. Менавіта вытворным ад камуністычнай тэорыі стаўся нямецкі нацыянал-сацыялізм. Хіба не з’яўляюцца тыя расейцы, якія тысячамі забівалі беларусаў на Курапатах, камунафашыстамі?!

Кожны народ нясе персанальную гістарычную адказнасць за сваё мінулае, за генацыд супраць іншых народаў, пад якімі б “-ізмамі” не тварыліся тыя злачынствы. І гэта з’яўляецца адпраўным у вызначэнні вектараў будучыні. Ніколі больш арыентацыі на гістарычных ворагаў! Пазбегнуць беларусам чарговага гвалту можна толькі ідучы сваім шляхам, маючы моцную дзяржаву і нацыянальную сілу, маючы абарончы нацыяналізм.