saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Як вызваліць Беларусь

Не так даўно на сустрэчы са студэнтамі ў Гомелі Сяржук Высоцкі ( старшыня БПС) сказаў, што ў закрыцці “Народнай Волі” часткова вінаватае само кіраўніцтва. Справа, канешне, не ў апазіцыі Лукашэнку, а ўтой полупраўдзе да сваіх, замоўчванні, подвоеных стандартах і г.д.

Гэта падцвярджаецца сітуацыяй з П.Севярынцам. Сёння пра Паўла пішуць, фоткі вешаюць. Але ёсць у гэтым ляманце нешта нешчырае, як замольванне сваёй здрады… Як вядома, па справе акцый пратэста пасля рэферэндума 2004г. выклікаліся 3 чалавекі: П.Севярынец, М.Статкевіч, С.Высоцкі. Сяргей уцёк ад міліцыі, ды адсядзеў час на хутары, а пасля месяц працаваў ва Украіне. Севярынец і Статкевіч па ўласнаму цвёрдаму рашэнню рушылі на допыт. Скончылася тым, што абодвух пасадзілі на “хімію”. Але ж адтуль не вельмі пазмагаешся?!

Дарэчы, амаль няма інфармацыі пра Статкевіча. Мікола мог канкрэтна паслаць і І.Сярэдзіча (“Народная Воля”) і А.Дынько(“Наша Ніва”). Але ці можна з гэтай нагоды быць падкрэслена неаб’ектыўнымі? “Хімія” для кожнага аднолькавая.

Калі такая брыдкая палітыка афіцыйнай апазіцыі да раскручанага Статкевіча, дык пра “нацыянал-радыкала” Высоцкага ніхто б і не ўзгадаў!

Пасля акцыі “Чарнобыльскі Шлях” 26.04.2005 ад беларусаў трымаў галадоўку на Акрэсціна адзін Сяргей. Вось толькі “дэмпрэса”, як і афіцыйная, ні слаўцом. Да годнасці вядучых журналістаў “Народнай Волі” і “Беларускага рынку”, яны папрасілі прабачэння за палітыку іхных рэдактараў. Ад іх мы даведаліся пра забарону. Як ёсць забарона пісаць пра Беларускую Аўтакефальную Царкву, вядучага геапалітыка А.Астроўскага і г.д.

Дапамагчы П.Севярынцу прэса можа, падтрымаўшы справу Севярынца, даючы слова ды інфармацыю новым “севярынцам”, тым, хто змагаецца і прабівае дзяржаве шлях да свабоды.

А пакуль – тое ж крывадушнае манеўраванне паміж здрадай і полупраўдай. Гэта адна з прычын, чаму няма масавай апазіцыі…

На фоне росту ўмяшання Расіі ў беларускія справы ды таталітарызацыі рэжыму нельга гуляцца ў “прыемных” і “непрыемных” апазіцыянераў. Пакуль унутры апазіцыі такія крытэрыі прыярытэтнасці – грамадства будзе сядзець там, дзе сядзіць. Пакуль праўда, справядлівасць і нацыянальны дух не заменяць гульню “важдзёў” – не будзе змен. Пакуль не пачнецца ўсенародны дыялог, “чаму ўсё праігралі”, “у чым корань памылак”, “хто ўсё праіграў маскоўскім халуям?” ды “якія прынцыпы стратэгіі падлягаюць неадкладнай змене” – не будзе вызвалення.

Нам, беларускім патрыётам, канешне ж нельга зацыклівацца на разборках з аўтсайдэрамі ў апазіцыі. Наш галоўны вораг – маскоўская імпербюракратыя, якая рукамі марыянетачнага рэжыму давяла грамадства і апазіцыю да ўнутраных, як бы беларускіх “жучкоў” – без ачышчэння ад насаджанага каланіялізму, маскоўства, хітравання і здрады – не дабярэшся да вонкавага палача.




З.Зданевіч