saligorsk-bps@tut.by


Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Халодная вайна

З 1993 г. Расея праводзіла спецаперацыю ў Беларусі па правядзеньні да ўлады свайго прамога агента. Тады з Вярхоўнага Савета РБ Цэлымі партыямі вазілі кандыдатаў у марыянеткі. Касьцян, Бамбіза, Мясьніковіч ды інш. Не вылазілі з кабінэтаў расейскіх шавінюг. Але выбар паў на іншага, - папуліста й дэмагога А.Лукашэнку. Прымакоў (на той час кіраўнік “СВР”) прызнаў, што прыход да ўлады Лукашэнкі – была добра арганізаваная і аплачаная спэцапэрацыя расейскіх спэцслужбаў. Ціхая акупацыя пад назвай “беларускі прэзідэнт”, які быў патрэбны толькі дзеля прыкрыцьця палітыкі этнацыду, пачалася ў 1994 г. Для гэтае мэты расейцы падабралі самага вялікага лоха, якога толькі маглі адшукаць. Ён жа сам лічыў, што ягоны прыход да ўлады – гэта цуда ды ягоны “геній”. Да пары, да часу перад ягоным носам круцілі шапачкай расейскага цара, але даваць яе свайму халую ніхто ня зьбіраўся. Асноўныя напрамкі ўдара з боку Масквы: 1. Прапаганда (тэлебачаньне, радыё, газэты).

2. Школьная адукацыя й хлусьня аб гісторыі і сучаснасьці Беларусі.

3. Татальнае вынішчэньне беларускай мовы і культуры, гвалтоўная русіфікацыя. Уся гэтая палітыка атрымала назоў палітыкі этнацыду.

4. “Зачыстка” палітычнай прасторы Беларусі . Яшчэ на раньнім этапе адсочваюцца перспектыўныя лідэры-патрыёты. Іх жорстка блякуюць інфармацыйна, фінансава, арганізацыйна. Перад такімі людзьмі зачыняюцца ўсе дзьверы, прафесіўналіквідуецца іх бізнэс, закрываецца ўсялякая магчымасьць кар’ернага росту. Наадварот, бездары, маладушныя людзі, агэнтура паўсюль прасоўваецца. Яны “цудадзецным” чынам атрымоўваюць інфармацыйную раскрутку, рэсурсы, іх падводзяць да заходніх структураў.

5. Эканамічнае прывязваньне Беларусі да Расеі. У1991 годзе Беларусь вярнула сваю незалежнасьць. Лукашэнская прапаганда, якая толькі “жуе смаркачы” па здохламу СССР, стала даводзіць пра шчасьце беларусаў у СССР, пра тое, што Незалежнасьць проста “звалілася беларусам”, такі цуд і казус гісторыі. Не цуд і не казус. Калі б у свой час Вітаўт Вялікі не адбудаваў магутную дзяржаву; калі б К.Каліноўскі не ўзняў бела-чырвона-белы сьцяг і шаблю за Незалежнасьць; калі б не паміралі Слуцкія, Койданаўскія, Вялікскія паўстанцы, ваяры Булак-Балаховіча за Незалежную Беларускую Народную Рэспубліку; калі б не аддалі свае жыцьці амаль усе дзеячы БНР, не схіліўшыся перад бальшавіцкімі палачамі – не было б і цяперашняй, хоць і абмежаванай незалежнасьці. Расея ў XX стагодзьдзі нанесла найбольш моцныя ўдары па беларускаму этнасу. Яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя беларусы па колькасьці ўваходзілі ў першую дзясятку эўрапейскіх народаў. За 100 год колькасьць большасьці з іх, уключаючы нашых суседзяў – расейцаў, палякаў, украінцаў – узрасла ў 1,5 – 2 разы. У “сувярэннай” БССР колькасьць беларусаў зьменшылася да 8 млн. Сфэра ўжытку беларускай мовы звузілася ў 6-7 разоў.

“Інтэграцыя”, як новая форма расейскай агрэсіі.

З пачатку 90-х гадоў рэакцыйныя сілы ў Расеі найбольш моцны ўдар сярод усіх былых рэспублік СССР нанесьлі супраць Беларусі. Тэрмінова былі інспіраваныя спэцыяльныя агенты ўплыву Расеі ва ўсе эшалоны ўлады, у МУС, КДБ, у эканамічную бюракратыю. Таксама былі падцягнутыя кадры для кіраваньня дэмакратычным рухам. Засільле “кратоў” у свой час не дазволіла З.Пазьняку выканаць сваю місію. Цяпер гэтыя “краты” кіруюць усёй афіцыйнай апазыцыяй. Фактычна супраць Беларусі была разьвязаная беспрэцэдэнтная халодная вайна, калі на верхавіне ўлады былі пастаўленыя палачы беларускага народу.

Беларусам штодзённа “прамываюць мазгі”, штодзённа прыдумляюцца самыя несусьветныя прыёмы інфармацыйнай вайны. Навязваюцца дурныя штампы: “Без Россіі мы не прожівём”, “у нас обўая історія – победа в велікой отечественной войне”, “Белорусы і русскіе – это одін народ”, “Славяне должны быть едіны”. Пры гэтым пра тое, што расейцы – не славяне, замоўчваецца. Чэхі, славакі, украінцы, зь якімі ў нас мова куды падобней, а корні блізкія, у якасьці “братоў” не разглядаюцца. Ідзе сталае шызафрэнічнае культаваньне савецкага штампу пра “победу в велікой отечественной войне”. Пры гэтым ні слова, што Беларусь – адзіная краіна “пераможца”, у якой пасьля гэтага адрэзалі новую тэрыторыю. Выходзіць, Беларусь апынулася ў лягеры прайграўшых, а не перамогшых.

Сьціраньне мяжы “мы-яны” і ўвядзеньне ілжывых падзелаў

Як піша прафэсар А.Астроўскі, ідзе метадычнае сьціраньне сацыя-псіхалягічнае мяжы. З аднаго боку расейская імпэрбюракратыя пашырае дадзеную мяжу да памераў “мы – гэта беларусы і рускія”, “мы - славяне”, “мы - праваслаўныя”, а з другога – звужае да памераў маленькіх групаў. Укараняюцца меркаваньні: “Сегодня нужно думать о себе, о своіх детях, о семье”, “політіка – не наше дело”, “только не нужно здесь нам вашей політікі”. У выніку адначасовага пашырэньня й звужэньня мяжы “мы-яны”, дасягаецца яе сьціраньне. Уводзяцца ідэёцкія вобразы. Напрыклад, словы песьні “Што за народ такі? – Вядома ж, землякі”. Канкрэтная назва народу – беларусы – мяняецца на нейтральнае – землякі. Ствараюцца трэнды для падрыхтоўкі псіхалягічнае гатоўнасьці да зьліцьця беларускага грамадства з расейскім. Гэты трэнд уключае:

- Псіха – геаграфічную дэфармацыю. Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Эўропы. З ёй мяжуюць: з захаду – Польшча, з поўдня – Украіна, з усходу – Расея. Але інфармацыйна ўсё пастроена так, што жыхар Беларусі ўспрымае сябе ў расейскае глыбінцы. - Навязваньне расейскай мас – культуры: кіно, перадачы, гастролі толька расейскае папсы, гумарыстаў і г.д.

Ідзе вынішчэньне асноў фармаваньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта робіцца ня толькі з дапамогай PR метадаў, але й палітычных (псеўдавыбары, псеўдарэферэндумы, прызначэньне на дзяржпасады адкрытых ворагаў усяго беларускага) і чыста фізічных мэтадаў – ціск на носьбітаў беларускай сьвядомасьці, уключаючы арышты, зьбіцьці, пасадкі ў турмы, звальненьні з працы. Стратэгічная задача ўсіх фонавых узьдзеяньняў – аслабіць і зьнішчыць у беларусаў пачуцьцё цэласнасьці й моцы беларускага грамадства, важнасьці Беларусі як дзяржавы, а таксама разбурыць стратэгічную культурна-псіхалягічную аснову – успрыняцьце беларусамі сябе як адказных гаспадароў на сваёй уласнай этнічнай тэрыторыі. Расейскай імпэрбюракратыі трэба дамагчыся таго, каб беларусы і не думалі супраціўляцца, калі нейкія чужынцы-бандзюгі будуць захопліваць іхныя заводы, трубаправоды, зямлю, нерухомасьць, а потым пераўтвараць беларусаў у халопаў!

Ілжывая схэма рэчаіснасьці

Метадычна навязваецца ілжывая схэма рэчаіснасьці.

1. “Беларуская гісторыя, мова, традыцыі, адзінства беларускага народу, яго палітычныя інтарэсы, беларуская дзяржаўнасьць – усё гэта прымітыўныя, састарэлыя, непатрэбныя рэчы. У цэлым, усё гэта ня важна”.

2. “Захад, прыбалты, палякі – калі не ворагі, то чужынцы. Бліжэйшымі братамі зьяўляюцца рускія. Па-сутнасьці, гэта адзіны народ”.

3. “Беларусы зараз пакутуюць толькі з-за таго, што аддзяліліся ад Вялікай Расеі”. Калі вернуцца да матушкі – Расеі, адразу жыцьцё палепшыцца”.

4. “Лукашэнка – маладзец, бо ён праводзіць палітыку “інтэграцыі”, накіраваную на выпраўленьне трагічнай гістарычнай памылкі” і “вяртаньне” Беларусі у склад Расеі”.

Як бачым цяпер, калі над уладай і жыцьцём самога Лукашэнкі навісла сьмяротная пагроза, і ён загаварыў пра суверэнітэт і незалежнасьць, расейскія СМІ ўжо называюць яго і “псіхологіческі неадэкватным”, і “діктатором, который ворует россійскіе энергоносітелі” і “самодуром, с которым нельзя договоріться”. Як бачым, нядоўгая маскоўская любоў да сваіх марыянетак. Масква вырашыла, што “маўр зрабіў сваю справу, маўр можа адыходзіць”.

5. “Апазыцыя – гэта адмарозкі, дэгенераты, нацыянал-фашысты, якія прадаліся Захаду”.