saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Усё толькі пачынаецца

Сітуацыя ў краіне

У беларускай палітыцы ўпершыню за апошнія гады ўзнікла сур’ёзная і па-шахматнаму складаная сітуацыя. На фоне вядомых навінаў беларуская апазіцыя прадстае складаным кангламератам арганізацый, блокаў, зьвязаў і г.д.

Камуна-БНФ-ліберальная “Пяцерка плюс” дадаецца “Эўрапейскай кааліцыяй”. Яшчэ адзін блок беларускага генерала Фралова “Рэспубліка”. Ды, як сказаў адзін з лідараў Беларускага Супраціву А.Фёдараў:”сапраўдны патрыятычны блок “Маладая Беларусь””. Бачанне БПС сітуацыі ў кантэксце нацыянальна-вызвольнай барацьбы, якая хоць і не заўжды відавочная, але ідзе ў Беларусі, дазваляе больш разабрацца ў няпростым становішчы. Але ці магло яно быць іншым пасля двух стагоддзяў няволі ды дзесяці гадоў перманентнай акупацыі пасля атрымання незалежнасці ў 1991г.?

Ці магла кволая апазіцыя адалець пасля спецаперацый ФСБ-КДБ, пасля стварэння правакатыўных групаў у ейных нетрах, грантавага разбурэння, пасля забойстваў, спагнанняў за мяжу, скалечвання лепшых людзёў нашай зямлі?!

Што маем?

Цяпер маем лагер афіцыйнай апазіцыі, пазбаўленай баявой нацыянальнай ідэі, істотна кантралюемай і Масквой, і Захадам, і рэжымам; ды лагер нацыянальна-вызвольны, ці патрыятычны, да якога, акрамя БПС, МФ, можна далучыць тую частку учарашніх і сённяшніх БНФаўцаў, якія не прымаюць цяперашні курс БНФ.

Калі ў адначассе вялікія слупы палітыкі сыходзяць палітычнымі ліліпутамі, калі амбітныя партыйныя босы, не прайшоўшы выпрабаванне рэвалюцыйным выбарам, становяцца дробнымі клеркамі, а волаты Нацыі, якіх кляймілі “маргіналамі” й “нацыяналістамі” становяцца ля руля Дзяржавы.

Быццам усё ціха. Па тэлебачанню ізноў ідуць казкі пра “інтэграцыю”… а вось паветра порахам папахвае. Ва ўсёй гэтай перадвыбарчай валтузьні галоўнае ня выбары – якія там выбары ў лукашэнкаўскім пекле? Хаця абвесціць байкот ды хавацца ў нару – хіба гэта чын? Байкот мае сэнс толькі з працягам, з эфектыўнай стратэгіяй змагання, калі ёсць атакуючыя дзеянні, нават агрэсіўныя. А проста сядзець у хаце – гэта не пра нас. Галоўнае – не ўдзел, альбо няўдзел, а гатоўнасць кожнае арганізацыі скарыстаць сітуацыю дзеля вырашэння лёсавызначальнага пытання. У нас спакойнае, іранічнае стаўленне да ўсіх гэтых перадвыбарчых праграмаў, блокаў і г.д.

Што будзе?

Набліжаецца дзень нацыянальнага вызвалення. Нельга яго прамаргаць, нельга быць на перыферыі, бо інакш, сябры, у нас скрадуць перамогу, як скралі ў 1991г., бо нас падмануць хітраватыя ды прадажныя мэнэджэры і “прагматыкі” ўсіх масцей, здрабніўшы ды зьнічтожыўшы той гістарычна шанец, які ізноў можа заблішчэць перад усім народам!

Нельга ўсім гэтым псеўдааўтарытэтам аддаваць права вырашаць нашую будучыню!

Урэшце, дайце волю свайму здароваму нацыянальнаму поклічу!

Адхіленне ў каляіну патрыётаў-нацыяналістаў прывядзе Беларускі Народ да поўнага заняпаду і пагібелі, гарантуе мафіі навязванне свайго парадку.

Але што выйграе просты беларус ад змены тыраніі на алігархію?

Наша мэта: дапамагчы ўзняцца з каленаў усяму народу, духаўна і матэрыяльна вызваліць тыя 60%, якія за рысай беднасці ў Беларусі. Воляю часу БПС становіцца ў эпіцэнтры падзеяў. Бульдогі нашых легальных партыяў робяць выгляд, што нас і ў прыродзе няма.

Няхай, не варта бянтэжыцца. Прайдохі ведаюць і разумеюць, што ў нас ёсць уплыў.