saligorsk-bps@tut.by


Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Нацыя - народ

Корнем нашае ідэі з’ўляецца вучэньне аб нацыі, альбо нацыяналізм. Нацыяналізм жыве ў кожным паўнавартасным народзе, ўласьцівы кожнаму нармальнаму і адукаванаму чалавеку.
Без нацыяналізму не бывае і самой нацыі. Кожны народ на зямлі змог зьберагчы сябе, выстаяць толькі дзякуючы нацыяналізму, што рабіла яго моцным, здатным стварыць і збудаваць сваю дзяржаву.
Беларускі нацыяналізм – гэта і духоўны сьветапогляд і грамадска – палітычны рух, што арганічна вырастае з глыбіні беларускай гісторыі, традыцыяў і культуры.
Нацыяналізм зважаецца за вышэйшы ўзровень патрыятызму. Азначая ня толькі ўспрыняцьце пэўных ідэй, але й барацьбу за іх, патрэбу дзеяў за ўвасабленьне сьветапогляду. Нацяналізм патрабуе ад асобы ня простага сьветасузіраньня, але й актывізму і чыну за спраўджваньне свайго сьветапогляду.
Нацыяналісты ў процівагу камуністам і лібералам зважаюць, што:

1. Народ, нацыя зьяўляюцца найвышэйшым тыпам людзкоў супольнасьці, вышэйшым за класавую і сацыяльную прыналежнасьць.
2. Народ, нацыя – гэта ня зьявіўча пераходнае, але уласьцівае ўсім грамадска-палітычным фармацыям.
3. Найлепшыя ўмовы для разьвіцьця народу забясьпечвае толькі нацыянальная дзяржава.
4. Лепшай міжнароднай сістэмай, якая адпавядае інтарэсам асобных народаў ды справядлівавму сужыцьцю, ёсьць сістэма вольных нацыянальных дзяржаў усіх народаў сьвету.
5. Раскрыцьцё творчага патэнцыялу творчага чалавеку ды рэалізацыя сацыяльнага прагрэсу можа адбыцца толькі пасьля нацыянальна – патрыятычнага вызваленьня ўсяго народу.
6. Якім бы прыніжаным і аслабленым ня быў народ – галоўнае апірышча - эліта абавязаная шукаць апору на свой народ, а не вонкавую падтрымку.
7. Кожны народ, як і кожная асоба, маюць права на самаабарону ад няправеднага гвалту, ад тыраніі і ад акупацыі зь боку іншых народаў ды імпэрыяў.

Паднявольны народ сам абірае той шлях, які вывядзе яго да свабоды.

Нацыяналізм – ідэялёгія свабоды!

“Свабода народам – свабода асобе”.

Вызвольны нацыяналізм – зброя свабоды.

Спрадвеку нацыянальны фактар быў вызначальным у жыцьці народаў. Розныя плыні ў розныя часы выкарыстоўвалі менавіта нацыяналізм, каб здзяйсняць свае палітычныя мэты.
Усе тыраны сьвету перасьледвалі нацыяналізм, як галоўную пагрозу для сваёй улады, а самі заўжды імкнуліся падмяць пад сябе ягоную сьветапоглядавую сілу.
Камуніст Сталін і нацыянал-сацыяліст Гітлер намагаліся як мага болей вырваць з нацыяналізму дзеля сваіх імпэрыялістычных і шавіністычных плянаў. І той і другі ня былі нацыяналістамі, а былі тыповымі імпэрыялістамі.
Нацыяналізм жа заўжды змагаецца супраць імпэрый і тыраній.

Розныя палітычныя махляры ды забойцы народаў заўжды змагаліся супраць нацыяналізму асобных нацый. Адмыслова каб заблытаць людзей, зьмешваліся паняцьці, ды прыдумваліся спэцыяльныя ідэялягічныя штампы. З гэтай серыі ёсьць зьмешваньне паняцьцяў нацыяналізму й фашызму. Тыя, хто забіваў мільёны нявінных, хто закатаваў мільёны беларусаў, сваіх апанэнтаў абзывалі “нацыянал-фашыстамі, нацыянал-радыкаламі”.
У той жа час, зь відавочным перакручваньнем паняцьцяў, расейскія імпэрыялісты называюць сябе “нацыяналістамі”, а беларускіх партызанаў-нацыяналістаў – “фашыстамі”.
Гэта робіцца прадумана й сістэмна, каб як мага мацней скампраментаваць паняцьце нацыяналізму ды ейных нозьбітаў. Нацыяналізм, як жывая ідэялёгія, уяўляе асноўную пагрозу для палітычных паразітаў усіх масьцяў.
У сваёй аснове, нацыяналістычны сьветапогляд ёсьць дэмакратычным. Але ён за дэмакратыю, як народаўладзьзе, а не ўладу грошаў і алігархаў.
За нацыю мы лічым ня толькі тых, хто жыве сёньня, а і тых, хто жыў да нас і хто будзе жыць пасьля, як адзінае цэлае. Як адзінае цэлае, ліцьвіны-беларусы супольна змагаліся за сваё йснаваньне, перажывалі скпольнае гора й супольныя радасьці, маюць супольныя традыцыі, звычаі й мову, запаветы продкаў.
Кожная нацыя, як і кожная асоба маюць сваё адметнае аблічча. Сіла й прыгажосьць нацыі ня ў ейным падабенстве на іншыя, а ў сваёй непадобнасьці і адметнасьці. Касмапалітызм і глабалізм нівелююць нацыі, пераўтвараючы людзей у працоўную масу рознага сабекошту. Толькі нацыяналізм не дае людзям пераўтварацца ў рабоў.
Нацыяналізм – не выпадковасьць, гэта зьявішча фундамэнталнае, а не спадчына выпадковай хваробы.

Моцныя нацыі, якія сёньня дамінуюць у сьвеце, як амерыканская, кітайская, французская, - гэта нацыі, якія па-сутнасьці, звышнацыяналістычныя. Нацыяналізм амерыканцаў, кітайцаў ці французаў шакіруе нашых суайчыньнікаў. Праўда можна канстатаваць, што ўзровень моцных народаў такі, іхная ўнутраная сіла, з’яднанасьць і салідарнасьць на такім узроўню, што яны ўжо могуць публічна не дэманстраваць свой нацыяналізм. Амерыканская Нацыянальная рэвалюцыя на чале з Д.Вашынгтонам ішла пад лозунгам “Амерыка для амерыканцаў”, і яшчэ больш 100 гадоў да станаўленьня сваёй магутнай дзяржаўнасьці гэты лозунг быў адным з галоўных.
А ў Беларусі нават сёньня палітыкі як агню баяцца сказаць “Беларусь для беларусаў”.

Прыйдзе час, калі беларуская культура будзе дамінаваць у Беларусі, а расейскамоўная школа будзе экзотыкай, і тады мы таксама зможам адмовіцца ад шэрагу праяў нацыяналізму. А пакуль – мы павінныя цьвёрда і нескарона йсьці нашым шляхам, трымацца нашай ідэйнай пазіцыі, хаця б і зь мечам у руках, хаця б прыйшлося за гэта ваяваць!
Першы вораг

Галоўным нашым ворагам сёньня, як і 100, як і 500 гадоў назад, зьяўляецца Масковія й расейскі імпэрыялізм. Гэтая дзяржава сапраўды стала д’ябальскім параджэньнем. Ні адзін народ, ні адна дзяржава не прынесьлі ліцьвінам-беларусам столькі зла, руйнаваньняў, гвалту, як усходняя дэспатыя. Пад ціскам Масковіі дэградавала нашая гістарычная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае (Беларускае), Рускае й Жамойцкае. Маскоўскія цары ў свой час зруйнавалі ўсе беларускія гарады й мястэчкі. Большасьць эўрапейскіх помнікаў помнікаў Беларусі, бясцэнных каштоўнасьцяў было зьнічтожана, альбо вывезена. Нават Крыж Еўфрасіньні Полацкай, скарбы Радзівілаў, легендарныя Слуцкія паясы – забраныя ў беларусаў. Пасьля кожнай вайны Масковія выразала да 50% народу, а то й болей, вывозіла ў няволю, прадавала ў рабства. Так падрыхтаваўся нацыянальны стрыжань нескароных ліцьвінаў. Так з гордага народу паступова ператваралі нас у бульбашоў-беларусаў.
Войны з Масковіяй суцэльнай гародай прайшлі праз нашу гісторыю. У часе Лівонскай вайны (1558-1583 г.г.) Масковія захапіла Полацак, дзе маскоўцы перабілі ўсіх мужчынаў, а жанчынаў і нават дзяўчынак 10-ці гадовага ўзросту пагвалцілі.
У часе вайны 1654-1667 г.г. між Расеяй і Рэччу Паспалітай Беларусь згубіла 70% насельніцтва забітымі, вывезенымі ў прыгон, прададзенымі ў рабства на нявольніцкіх рынках.

Ня менш лютай была Паўночная вайна 1700-1721 г.г. Пасьля такога аб’яднаньня “братэрскіх” народаў Масква бязьлітасна падаўляла ўсе вызвольныя паўстаньні беларусаў. 1794 г. – паўстаньне Т.Касьцюшкі, 1812 г. – аднаўленьне ўрада Вялікага Княства й супольна з французамі вайна з Расеяй, шляхецкае паўстаньне 1830-1831 г.г., паўстаньне 1863-1864 г.г. на чале з К.Каліноўскім.
У тыя часы, уражаныя азіяцкай жорсткасьцю й бесчалавечнасьцю маскоўскіх захопнікаў, нашыя продкі ахрысьцілі іх “маскалямі”. Найперш было прынята так называць расейскае войска. Так гэты тэрмін перакагаваў і ў наш час.

Аднак самым метадычным быў расейска-камуністычны генацыд. Ленін ды Сталін, Дзяржынскі і Фрунзэ ды іхная чэлядзь захапілі Беларусь, вынішчыўшы ня меньш 2,5 мільёнаў беларусаў, адрэзаўшы ад Беларусі нашыя этнічныя тэрыторыі: Вільню (Вільнюс), Дзьвінск (Даўгалпілс), Беласток, Чарнігаў, Смаленск і Бранск.

У пачатку XX стагодзьдзя беларусаў было 16 мільёнаў, цяпер усяго насельніцтва Беларусі 9 мільёнаў 600 тысячаў.
ІІ – я Сусьветная вайна ў стане бальшавісцкай імпэрыі каштавала беларусам новых пакутаў. Савецкая агэнтура адмыслова правакавала нацыстаў на вынішчэньне беларускіх вёсак. Беларусы, Заціснутыя паміж двума акупантамі, фактычна вялі сваю Грамадзянскую вайну. Недахоп сваёй нацыянальнай арганізацыі ды сваіх збройных сілаў прывёў да таго, што чужацкая навала беспакарана вынішчала нашых суайчыньнікаў.

Нацыя змагаецца зь імпэрыялізмам

Расейская імпэрыя, якая ўсю гісторыю катавала наш народ, пасьля ўсяго яшчэ запісала прыгнечаных у бліжэйшых “братоў”. Расейцы так і не здолелі стаць самастойным этнасам. Цяперашнія “рускія” – гэта складаная мяшанка на глебе фіна-ўгорскага элементу. Славяне ў Расея – гэта толькі беларусы і украінцы, прдкі якіх у агульнай масе складаюць да трэці ўсяго насельніцтва гэтае краіны. Ня толькі жыхары беларускай Смаленшчыны і Браншчыны, але й Круляўца (цяпер Калінінград), сібіракі й казакі – гэта нашчадкі былых беларусаў і украінцаў.
Мы, беларускія патрыёты-нацыяналісты не змагаемся з простымі людзьмі, але змагаемся з расейскай імпэрбюракратыяй, ад якой церпяць народы і самой Расеі.

Сьветапогляд большасьці абывацеляў, змучаных няхдалымі рэформамі, загаджаны імпэрскімі амбіцыямі. Па-сутнасьці новы рост расейскага імпэрыялізму й фашызму – гэта дыягназ несастаяльнасьці Расеі. Гэтая дзяржава няздатная ў цяперашнім сьвеце да цывільнай эканамічнай і культурнай канкурэнцыі нацый. Свае комплексы Масковія глушыць толькі ваеннай агрэсіяй, генацыам у Чачэніі, прагай анэксіі Беларусі ды Украіны. Дзяржава, якая можа жыць толькі на крыві й сьлязах народаў – вырачаная на пагібель.
Расея, як спадкаемца СССР і Расейскай імпэрыі, нясе гістарычную адказнасьць за злачынствы сваёй гісторыі. Канец ейны непазьбежны, а будучыня яе народаў, як вольных нацыянальных дзяржаў. Беларусы ж ня могуць пакінуць на волю лёсу сваіх адзінакроўных братоў і ў будучыні павінныя даць ім права далучыцца да сваёй беларускай Радзімы. Сёньня беларускі нацыяналіст мусіць змагацца ня толькі супраць расейскай агрэсіі, але й супраць усіх спраў і усіх слоў Расеі!
Расейскі імпэрыялізм – гэта хвароба недаразьвітай субстанцыі, гоніць маскавітаў да новых злачынстваў. Імпэрыялізм – першы вораг кожнай свабодалюбівай нацыі. Кожны беларус, у каго ў крыві захавалвся хоць кропелька ад нашых слаўных продкаў, хоць крыху асабістай і нацыянальнай годнасьці, сёньня павінен змагацца з маскоўскім імпэрыялізмам. Словам і справай адбудоўваць падмурак Беларускай Дзяржавы, арганізоўваць і прасьвятляць сябе й сваіх сяброў, рыхтавацца і рыхтаваць арганізацыю – сілу, якая адна толькі можа абараніць Радзіму, ды вярнуць ёй свабоду!

Адна Ідэя – Адна Справа – Адна Барацьба!

Беларусь паўстае з попелу

Таму цяпер, калі няпрыяцелі нашага народу паказваюць на русіфікацыю беларусаў, на брак нацыянальнае волі, неабходна памятаць, як акупант гэтага дабіўся. Вядомыя дзесяткі й сотні фактаў як у часе рэпрэсіяў 30-х гадоў тых, хто не размаўляў па-беларуску, НКВД адпускала, а тых, хто гаварыў па-беларуску, заўжды забівалі. Цяперашняя русіфікацыя – гэта ня выбар народа, а вынік стагодзьдзяў забойстваў і генацыду. Ворагам было мала зрабіць беларусаў працоўным быдлам у сваёй імпэрыі, мала было закатаваць усю эліту. Яны атабралі ў беларусаў нават памяць пра сваю гісторыю й сваіх герояў, нават мову дзядоў і прадзедаў. Пасьля такога генацыду, такіх рэпрэсіяў, такога гвалту, які яшчэ народ змог узьняцца?! Якой яшчэ нацыі хапіла волі ўзьняць галаву?!

Тое, што пасьля такіх выпрабаваньняў сёньня ліцьвіны-беларусы ізноў абуджаюцца, паказвае, што наш народ жывы, што ў глыбіні яго душы лунае агеньчык Боскай свабоды. Пытаньне за новай элітай, за новымі рыцарамі, за кагортай лепшых, ці змогуць яны разбудзіць гэты вулкан?! Мы ўзьнімем Беларусь з каленяў! З маленькіх вёсак і мястэчак, з гарадоў, з нашых лясоў і балот адродзіцца дух нацыянальнае еднасьці й сілы, дух нашай нацыянальна-дзяржаўніцкай волі – леў уладар, прыгожы й моцны! Леў і крыж, якія носіць на грудзі кожны сябра Беларускай Партыі Свабоды!ы абавязак кожнага беларуса!