saligorsk-bps@tut.by



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Нашы мэты


Нацыянальная Рэвалюцыя — асноўная мэта нашае барацьбы, якая рэалізуе прынцыповыя, карэнныя перамены ўва ўсіх галінах жыцьця. Такога кшталту рэвалюцыі адбываюцца ў паняволеных імпэрыялістычнымi дзяржавамі краінах (дзе нярэдка ўтрымліваюцца марыянэтачныя рэжымы) і накіраваныя яны на дасягненьне нацыянальнае незалежнасьці, на пераадоленьне клясавых і сацыяльных супярэчнасьцяў у грамадзтве, на вызваленьне агульнанацыянальных сілаў краіны дзеля ейнага вольнага, натуральнага разьвіцьця.

Нацыянальная Рэвалюцыя супрацьстаіць сацыялістычнай альбо клясавай. Бо ейная мэта — вызваленьне праз нацыянальную салідарнасьць прыгнечаных акупантамі й іхнымі паслугачамі ўсяго народу дзеля высакароднае працы на карысьць Айчыны. Нацыянальная Рэвалюцыя — зьява глябальнае й гістарычнае перамогі над ідэяй імпэрскага сьветаўладкаваньня. У ХХ-м ст. здзейсьнілася мара многіх народаў пра вольнае йснаваньне, чым былі разбураныя й працягваюць разбурацца апошнія імпэрыі. Існуе глыбокі сэнс у тым, што кансэрватыўна-патрыятычная Беларуская Партыя Свабоды сталася рэвалюцыйнай арганізацыяй. Напачатку ХХ- га ст. немец Артур Мюлер вандэр Брук — адзін з стваральнікаў рэвалюцыйнага кансэрватызму — сфармуляваў сваю пазыцыю: «Патрэбна стварыць тое, што будзе вартае захаваньня». У нас задача прасьцейшая — мы не ствараем, мы толькi здымаем пыл забыцьця з нашых векавых традыцыяў, культуры, дзяржаўнае й нацыянальнае моцы беларускага народу. На Беларусі ўсе вызвольніц-кія пачынаньні за апошнія дзьвесьце гадоў мелі на мэце вырашэньне адное праблемы — аднауленьне дзяржаўнае незалежнсьці Бацькаўшчыны. I гэтае пытаньне ня толькі для беларусаў, але для лёсу ўсяеЎсходняе Эўропы зьяўляецца рэвалюцыйным — пазбавіць агрэсіўную Расею апошняе фартэцыі ў рэгіёне дзеля ягонага натуральнага разьвіцьця. Таму ў гістарычнае рэтраспэетыве шлях да Нацыянальнае Рэвалюцыі ня ёсьць чымсьці новым для Беларусі.

Яшчэ Кастусь Каліноўскі перад сьмерцю ў «Лісьце з-пад шыбеніцы» — сваім духоўным запавеце беларусам — пісаў: «...Народзе, зажывеш шчастлiва, калi ўжо маскаля над табою ня будзе». А стоячы на самое шыбеніцы на гандлёвай ллошчы ў Вільні 22-га сакавіка 1864 году сьвяты Змагар выгукнуў: «У нас няма паноу, у нас усе роўныя!». Што гэта, як не наказ нашчадкам ажыцьцявіць мары пра вызваленьне праз агульнанацыянальнае ўздым — Нацыянальную Рэвалюцыю?!

Паўстаньне Беларускае Народнае Рэспублікі ў 1918 годзе сталася другою спробаю рэалізацыі на практыцы нацыянальнага памкненьня народу. У гэраічным змаганьні бацькоў БНР асноўная задача была нямала замглёная сацыялістычнымі й сацыял-дэмакратычнымі пазыцыямі некаторых дзеячаў. Аднак у кагорце БНР існавала и іншая, антысацыялістьічная — нацыянал-вызвольная ідэялёгія, носьбітамі якой зьяўляліся Вацлаў Ластоускі, Кастусь Езавітаў, Тамаш Грыб, гэнэрал Балаховіч, случчакі ды шмат іншых...

Пасьля драматычнае барацьбы сяброў Беларускае Незалежніцкае Партыі й Цэнтральнае Рады, нечалежнікаў-партызанаў і падпольшчыкаў падчас ды пасьля Другое Сусьветнае Вайны, абвяшчэньне Незалежнасьці ў 1991 годзе сталася чарговым (чацьвертым) этапам Нацьіянальнае Рэвалюцыі. За дэмакратычным рамантызмам таго дзіўнага году многія так і не зразумелi, што галоўным пытаньнемякое мусілі вырашыць беларусы было пабудова Моцнае Вольнае Дзяржавы. На сёньняшнім пэрыядзе гісторыі гэнае зьяўляецца лёсавызначальным для беларускага народу. I калі матарыяльным дабрабытам можна ахвяраваць, дык згубіць сваю Дзяржаву азначае праклясьцісябе, выракчы свой народ на рабства. А той, хто з кілбасьі й волі выбірае кілбасу, урэшце рэшт застанецца й без кілбасы.

Вызваленьне Беларусі для нас, безь перабольшваньня, было й застаецца Рэвалюцыяй, бо яно вядзе да глябальнае злому расейскае экспансіі й увасабленьня вялікіх беларускіх нацыянальных мэтаў. Таму наш галоўны вораг — не чарговы маскоўскі стаўленьнік Лукашэнка, а расейскі шавінiзм, крывавая расеиская імпэрыя. Таму мы змагаемся не толькі з «господ?ном през?дентом», каб у выніку не атрымаць новага маскоўскага халуя, а з самою акупацыйнаю сыстэмаю.

Надыйшоў час усім ворагам раз і назаўсёды перагарадзіць шлях да ўлады над нашым народам.