saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Палітычная калыханка, альбо вызвольны марш

Як бы не ўражваўся дэградацыі часткі апазіцыі, але калі пабачаш якое пудзіла з “палаткі” – разумееш, што рэвалюцыя ў Беларусі непазбежная. Тыранія збаялася дзейнічаць нават па сваіх жа правілах. Перанос даты выбараў новага прэзідэнта – гэта ня проста беззаконне, гэта ўжо блявоціна прад агоніяй. Калі яны, палатнікі, абгрунтоўвалі перанос даты ды патлумачвалі, што двойчы два раўно паць, то думалася: “З якога дома дзібілаў гэтая публіка, ці не вар’яты гэта?”. Цынізм і падман з такой перадазіроўкай – гэта ўжо скоцтва. Гледзячы на В.Хрола, В.Абрамаву, В.Кулакоўскага ды інш. “парляментараў” проста нельга было не рассмяяцца над іхнай бессаромнай прадажнасцю.

Атмасферу публічнай ідыятыі дадаваў рускі сябр беларускага народа, тэлевядучы ОНТ, таварыш Аверкаў.

Кола часу незваротнае, перамены не за гарамі. Можна падмануць народ раз, можна шмат разоў, але гэта нельга рабіць заўжды. Як гэта будзе інкалі?! Чамусьці ўсе палітолагі апазіцыі пачынаюць з эканамічнага фактара… Калі на нацыянальнай глебе беларусы часам узнімалі паўстанне, то па сацыяльнай праблематыцы, акром выступу 1990г. – аніводнага сур’ёзнага прэцэдэнта.(Забойства пана Мішкам-халопам на рахунак не залічваем). Ёсць рэчы, якія абавязаная адчуваць нацыянальная эліта… Гэта ўжо не 1994г. І народ ужо іншы. Няхай яшчэ няма гатоўнасці да арганізаванага супраціву, але жаданне свабоды і пераменаў. Калі б зараз з’явілася валявая арганізацыя, злучаная нацыянальнай ідэяй, у якой бы было хаця б некалькі яркіх лідэраў – рэжым мог бы паваліццы.

Рэчаіснасць іншая. Маем размытую апазіцыю, знясіленую агентурай Лукашэнкі і Масквы. Заблакаваныя і амаль невядомыя ўсе камбатыўныя баявыя палітыкі. Такі стан апазіцыі – нецярпімы для кожнага патрыёта!

У гэтай атмасферы мёртвай акупацыйнай стабільнасці патрыбныя як свежае паветра новыя моцы і новыя людзі. Не абавязкова юныя, але якасна новыя. Маладым можа быць і РНЕшнік, і сапсаваны палітычны мажорык. Зараз ёсць 50-ці гадовыя прафесары, якія гавораць больш чыста і годна, чым маладыя ашуканцы. Маладосць сёння ў карэнным абнаўленні. Рэабілітацыя “старой” апазіцыі можа быць толькі ў адным – дэманстратыўна цвёрды пераход на нацыянальна-дзяржаўніцкія пазіцыі без усялякага падвільвання з Расіяй і абрыдлай Русабеліі.

Павяртанне на ідэалістычныя святыя нацыянальна-вызвольныя прынцыпы адкрывае шлях да аб’яднання, але ўжо на сапраўдным грунце – барацьбе, ахвярнасці, нацыянальнай салідарнасці.

Людзі гатовыя пачуць праўду, праўду аб прыродзе гэтай улады, аб паўзучай расійскай акупацыі. Калі ж ізноў ва ўсім палітбамондзе, ва ўсіх структурах апазіцыі не знойдзецца аніводнага чалавека, здатнага развярнуцца да Божай праўды ды адстойваць інтарэсы свайго народа і сваёй нацыі – гэта і надалей будзе рабіць адна незарэгістраваная і ганімая партыя Беларускага Народа – Беларуская Партыя Свабоды.

Беларусы ўжо стаміліся ад палітычных калыханак і самалюбавання палітыкаў, людзі чакаюць гордых гімнаў нацыі і вызвольных маршаў!