saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Калі не ўмееш здавацца

Вось і фінішуе так званая кампанія выбараў, так званага прэзідэнта. Хам ізноў у прадчуванні перамогі.

Дэмакратычнай апазіцыяй кампанія была праіграная яшчэ да ейнага пачатку. БПС аб гэтым гаварыла увесь час. БЕЛАРУСІ ПАТРЭБНА ІНШАЯ АПАЗІЦЫЯ, іншыя лідэры, іншая стратэгія.

Жыхары краіны ўздымаюць рукі, “ дзе ж узяць сапраўдную нацыянальна-вызвольную сілу, дзе тыя новыя лідэры, як выпрацаваць эфектыўную стратэгію барацьбы?”

Але трэба вырвацца з пасткі навязанай нам інфармацыйнай хлусні. Праўда – гэта не брыда БТ, АНТ, СТВ і не баязлівая каньюктура СМІ афіцыйнай апазіцыі. Няма сёння ніякіх моцных дэмакратычных партый, няма аніякага супердыктатара і вялікага монстра. Як зараз усё часцей відаць з экрану, перад намі маленькі запужаны чалавечак. Але ёсць сістэма, сфармаваная задоўга да яго. Каланіяльная і жорсткая расейска-камуністычная сістэма, якая была цалкам адноўленая пасля 1994г. Сістэма, якую абавязаны быў дабіць Шушкевіч і БНФ у пачатку 90-х. Цяпер будзе цяжэй, цяпер сістэма ўжо спраўна пруціцца. Тысячы піаршчыкаў для маскоўскага марыянеткі, агентура ў кожнай установе грамадства, спецатрады бандзюгаў пад СОБРанія. Час упушчаны, а вось высновы так і незробленыя.

Мы змагаліся і будзем змагацца, і ў такіх умовах – проста пераадолець свой страх і выйсці на плошчу – ужо перамога. Але падманваць сябе нельга, трэба прыймаць рашэнні і дзейнічаць. Суцяшаць саміх сябе: які магутны АРЛ і якія бяссільныя мы – БПС ня будзе!

У кастрычніку апазіцыяй быў арганізаваны чарговы Кангрэс Дэмакратычных Сілаў. Адбылася фармальная і камічная працэдура. Народ чакаў іншага. Тую ж “Народную Волю” засыпалі лістамі простыя беларусы, патрабуючы зменаў у апазіцыі, новых людзей і падыходаў. Але замест “ачышчэння” ізноў падсунулі “аб’яднанне”. Аб’яднанне дае вынік, калі яно выпакутаванае ў барацьбе на глебе яснай і моцнай ідэі. Скінуць Лукашэнка – гэта людзям мала, а для нацыі і падаўна. Беларусам патрэбныя Беларусь, а не Лукашэнка ці ягонае адсоўванне.

Напярэдадні не было праведзенае асноўнае – глыбокі аналіз папярэдніх параз, павяртанне ў рух нацыянальнай ідэі і веры!

Праўда, на гэты раз БПС не была адзінай арганізацыяй, якая заўважыла фальш. Паслядоўная пазіцыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, іншых цвёрдых патрыётаў усё ж дала вынік – у 2005г. у Кіеве быў адчынены Беларускі Нацыянальны Цэнтр. Вось, аказваецца, адкуль можа сыходзіць вецер нацыянальнай свабоды…

Што датычна ўласна Партыі Свабоды, то мы не сталі ў позу канька-гарбунка, як некаторыя “падпольныя арганізацыі”. Мы шукалі магчымасці знайсці паразуменне з іншымі, ішлі на дыялог з заходнімі палітыкамі. Але калі пабачылі паўтор набіўшага аскоміну калгаснага падходу: “усе да купы, і героі, і гаўнюкі, абдыміцеся і рушце наперад, “то адмовіліся падтрымоўваць фарс”. І апынуліся правыя, бо зараз ужо відаць, што далі гэтыя камбінацыі.

Мы не маем заходніх грантаў, не атрымалі заходніх субсідый, але мы выйдзем 19.03 на вуліцу дзеля Беларусі, ейнай будучыні. Кагорта лепшых мусіць уратаваць агонь нацыянальнай волі дзеля заўтрашняга вызвольнага полымя! Толькі барацьба нараджае свабоду! Мы будзем побач са сваім народам, каб горда ўсміхнуцца ў твор і акупанту, і ягонаму халую, і грантавым прайдохам.

Няхай адыход старой апазіцыі стане нараджэннем новага і адраджэннем магутнага ліцвінскага духу! Прыйдзе час і праўда вялікіх прашчураў дапаможа беларусам вярнуць асабістую і нацыянальную годнасць. І тады Беларусь устане з каленяў!

Да Барацьбы!




С.Высоцкі