saligorsk-bps@tut.by


Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Ідэя і барацьба

Папярэднікамі нашае барацьбы былі Арганізацыі беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў, якія змагаліся за Незалежнасьць Беларусі супраць нямецкіх нацыстаў, расейскіх камуністаў, польскіх шавіністаў.
Сярод іх неабходна найперш назваць Беларускую Незалежніцкую Партыю на чале з ксяндзом В. Гандлеўскім, закатаваным нацыстамі. Шмат сябраў БНП было сярод структур Беларускай Краёвай Абароны. Гэтыя людзі як маглі баранілі людзей ад нацысцкіх рэпрэсіяў і ад тэрору савецкіх партызанаў. Усевалад Родзька кіраваў нацыяналістычным партызанскім рухам. Арганізоўваў антыбальшавіцкае падпольле, у 1945 г. увосень быў выкрыты й забіты расейскімі камуністамі.
“Чорны кот” ды сотні іншых вялікіх і малых фармаваньняў партызанаў-незалежнікаў – гэта сьвяты скарб і падмурак для будучай барацьбы ўсім беларускім патрыётам-нацыяналістам.

Не механічнае аб’яднаньне, а цьвёрдае рушаньне на глебе ідэі. Не заігрываньне з рознай палітычнай хлусьнёй, а ачышчэньне ад яе. Не культаваньне бездапаможнага пацыфізму, а воля змагацца за сваю ідэю. Тыя героі, якія да сярэдзіны 50-х ваявалі супраць сталінскай тыраніі, сваёй мужнасьцю ўратавалі тысячы беларусаў ад новай хвалі рэпрэсіяў. Бо пакуль змагаліся партызаны-нацыяналісты, НКВД не магло абрушыць лавіну новых распраў на мірных жыхароў.
Беларуская незалежніцкая партызанка ды нацыянальны супраціў праіснавалі да сярэдзіны 50-х гадоў.

Ва Ўкраіне й краінах Балтыі сёньня ўшаноўваюць памяць змагароў за нацыянальную свабоду, ў іхны гонар ставяцца помнікі, іхнымі імёнамі называюцца вуліцы. І толькі ў падняволеннай Беларусі людзей, якія паміралі за Незалежнасьць Радзімы, ўрадаўцы гэтае “незалежнае” краіны называюць “пасобнікамі нацыстаў”, “бандытаў” і г.д.
Нават у Расеі зараз ідзе рэабілітацыя генэрала Ўласава, які быў камандзірам франтавой групіроўкі, а потым верна служыў немцам.

А каланіяльная ўлада ў Беларусі дагэтуль змагаецца ня толькі з Беларускай Цэнтральнай Радай, але і з тымі, хто змагаўся і зь немцамі і з саветамі.
Між іншым, прадалі за кан’юнктуру гэтых барацьбітаў і лідэры беларускіх “дэмакратычных партыяў”. Ціха паміраюць забытыя нашчадкамі, адсядзеўшыя па 20 гадоў у сталінскіх лягерах, нашыя героі – незалежнікі.
Але ж і з нябёсаў яны годныя і нескароныя бароняць храм Беларускае Дзяржавы.

Вярнуць праўду нашым сучасьнікам, дапамагчы жывым і ўшанаваць памяць ужо сыйшоўшых ад нас герояў гэтай вялікай кагорты – сьвяты абавязак кожнага беларуса!