saligorsk-bps@tut.by


Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Здабудзем Дзяржаву!

Акупанты ды іхныя выканаўцы строга арганізаваныя. Пакуль нацыянальна-вызвольныя сілы выступаюць у разнабой, асобнымі атрадамі, ні аб якім посьпеху ня можа быць і размовы. Але аб’яднаньне павінна быць на глебе цьвёрдае ідэі і Арганізацыі, не механічнае аб’яднаньне камуністаў і нацыяналістаў, а людзей адное думкі, аднаго духу на глебе моцнае ідэйнае арганізацыі Беларускай Партыі Свабоды.
Ёсьць у Беларусі сілавыя арганізацыі, але сіла можа быць на службе і ў другой ідэі, а вось ідэя сама вярбуе і будуе сілу народа! Таму мы, як ідэйная Арганізацыя маем падставы аб’ядноўваць патрыётаў.
Дзяржава – гэта ня толькі выпадковае злучэньне дзеля эканамічных мэтаў масы раз’яднаных людзей, гэта не тэрыторыя для жратвы.

Дзяржава – гэта супольнасьць раўнапраўных, духоўна блізкіх людзей, гатовых несьці ахвяры дзеля незалежнасьці і свабоды сваёй Радзімы! Дзяржава ня можа йснаваць толькі на палітыцы падачак насельніцтву. Чалавек сам свабодна павінен зарабляць дастаткова.
ЗША – самая разьвітая й дынамічная краіна сьвету, была б нічога ня вартая без гераізму ейныхпатрыётаў, без гатоўнасьціЗагінуць за Незлежнасьць свае Бацькаўшчыны мільёнаў чалавек.

Праблема Беларусі ня ў браку герояў у нашай гісторыі. Ліцьвінска-беларуская дзяржава баранілася пакаленьнямі герояў. Але многія, хто зараз жыве на гэтай зямлі, апушчаныя акупантамі да ролі тупых абывацеляў, да ролі не сыноў, а дурных пасынкаў.
Праблема Беларусі не ў яе гістарычнай велічы, а ў тым, што яна недастаткова любая. Што, гатовых прадаць яе за шматок гнілое каўбасы.

Сёньня патрабуюцца прыклады духоўнасьці, ідэялізму, а не матэрыяльнага разьліку! Толькі пад абаронай духоўнай сілы нацыі, духоўнага мечу, расквітае эканоміка, а людзі становяцца шчасьлівымі! З пагібельлю волі – бараніць сваю айчыну, гіне і гаспадарка.
Бяда ў тым, што за гады духоўнага рабства многія беларусы надломленыя. Пакуль многія нашыя суайчыньнікі яшчэ на ніжэйшым, каланіяльным узроўні “страўніка і душы”.

Беларуская Дзяржава можа ўзьняцца з каленяў толькі дзякуючы арганізаванай нацыянальнай меншасьці, дзякуючы арыстакратам духа. Дзякуючы тым, хто не пагнаўся ва ўслужэньне Лукашэнку, а застаўся верным запаветам дзядоў і прадзедаў, якія і з нябёсаў глядзяць на нас. Ці вартыя мы іхнай працы ў барацьбы?!
Зладзюгам мала забіць ліцьвіна-беларуса. Яны амаль забілі нашу мову. Намагаюцца абакрасьці нават тую мэту, за якую ён ваяваў і загінуў. Бо ваявалі беларусы ні за маскоўскіх цароў-душагубаў, ні за драны СССР, а за свабодную будучыню для сваіх дзяцей і унукаў.
У 1991 г. Беларусь стала незалежнай не па дзіўнаму спалучэньню абставін, не з-за ласкі катаў.

Дзяржава ўзьнікла праз спадкаемнасьць цудоўных дзяржаўных і вайсковых перамог Усяслава-Чарадзея, Вітаўта Вялікага, Канстанціна Астрожскага, Міхаіла Вітушкі.
Не таму, што нехта нам дазволіў, а таму Каліноўскі, слуцкія паўстанцы і байцы нацыяналістычнай партызанкі раней аддавалі жыцьці за незалежнасьць!

Не пад бясколерным каланіяльным парламентам, а пад грахатаньне гарматаў на франтах ліцьвінскай сілы вырашалась самастойнасьць нашага народу.
І сёньня Беларусь вызваліцца не хітрыкамі, а нацыянальнай воляй! Не гульнямі ў інтэрнэцік, а народным паўстаньнем! Не золатам, а жалезам нацыянальнае сілы!
Здабудзем Незалежную Беларускую Дзяржаву, альбо загінем ў барацьбе за яе!

Ідэйныя пастулаты патрыёта-нацыяналіста

Пачатак дзейнасьці Беларускай Партыі Свабоды, адбудова самога падмурку арганізацыі пачыналася з акцый, не з балбатні нашых кабінетных адраджэнцаў, а на вуліцах, у пратэстах, пікетах і бойках. На той час можна было многае рабіць. Канешне, аб’яднаньне першапачаткова ўсяго некалькіх юнакоў ідэялістаў не магло спыніць імпэрскую рэакцыю. А дэмпубліка за большасьць успрыняла абвешчаньне БПС вельмі варожа і канкурэнтна, падтрымкі не было амаль ніякай.
Але воля і праўда заўжды прыносяць вынік. БПС – нацыянальна-патрыятычная партыя беларускага народу паўстала, партыя-рух, партыя-сьветапогляд! З барацьбы пачыналася Арганізацыя, барацьба сталася і галоўным прынцыпам нашае дзейнасьці! Барацьба – гэта аснова ідэялёгіі нацыі ў часе няволі!
Яшчэ ў 1996 г. Былі распрацаваныя на глебе папярэдніх дакумантаў беларускіх нацыянальна-патрыятычных сілаў наступныя пастулаты:

1. Барацьба за Незалежную і моцную Беларускую Дзяржаву.
2. Барацьба мусіць трымацца на цьвёрдай веры. Вера ў Боскую справядлівасьць, у свой народ, у сваю Арганізацыю.
3. Змаганьне з расейскім імпэрыялізмам. Супрацьдзеяньне Маскве ва ўсіх дзялянках жыцьця.
4. Апора на ўласныя сілы і свой народ. Як бы не было цяжка, у беларускім народзе гэта галоўная крыніца нашае сілы.
5. Ганарыцца гістарычнымі перамогамі ліцьвінаў-беларусаў, героямі сваёй нацыі. Спасьцігаць у традыцыях беларускага народу праўду для цяперашняга пакаленьня.
6. Не вагацца ў выкананьні небясьпечнае справы.
7. Помсьціць ворагам за гвалт над сваім народам.
8. Быць верным свайму слову, сваёй ідэі і сваёй Арганізацыі ў болі і ў славе, у няволі і перад пагрозай сьмерці
9. Арганізоўваць і ўпарадкоўваць сваю дзейнасьць, а таксама дзейнасьць сяброў Арганізацыі.
10. Служыць Беларускай Дзяржаве, яе свабодзе й велічы, ахвяруючы для гэтага і кар’ерай, і матэрыяльнай выгодай, і ўласным спакоем.