saligorsk-bps@tut.by




Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Ні маскоўская тыранія, ні дыктатура алігарховых злодзеяў

Гістарычная роля першага прэзідэнта Беларусі была ў пабудове Незалежнай ды моцнай Беларускай Дзяржавы. У тым, каб вырваць Беларусь з лапаў імперскага ціску Масквы – дасягнуць вайскова-палітычнай, эканамічнай і культурнай самастойнасці.

Улічваючы гістарычнае становішча краіны, гаварыць аб незалежнаці Беларусі можна толькі ў вызваленні ад расейскага фактара. Усе іншыя вонкавыя сілы па вызначэнню не могуць у такой меры, як Расея, пагражаць свабодзе беларусаў.

Паралельная задача была ў беларусізацыі Беларусі, адкрыццю новых і новых беларускіх школаў, ВНУ, культурных цэнтраў на роднай мове. Дзеля гэтых двух вышэйшых мэтаў можна было многае пакінуць на другім плане.

Са сваёй гістарычнай задачай Лукашэнка не справіўся, ён яе брыдка заваліў. БОЛЬШ ТАГО, МЕНАВІТА ЁН І ЯГОНЫ РЭЖЫМ УСТАЛЯВАЎ ПАЛІТЫКУ ЭТНАЦЫДУ ДА БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ – ПЕРАСЛЕД І ЗАДУШВАННЕ ЎСЯГО БЕЛАРУСКАГА!

У гэтым сутнасць стыхійнага выступу моладзі 19-25 сакавіка. Былі арыштаваныя ўсе палітычныя лідэры, акром саміх кандыдатаў у прэзідэнты. Але народ выйшаў, але БЕЛАРУСЫ ПАКАЗАЛІ, ШТО ЯНЫ – НАЦЫЯ, ШТО ЯНЫ – НАРОД. Пры несастаяльнасці арганізаваных структур і партый апазіцыі, пры ўсім інфармацыйным звярызме рэжыму – беларусы прыйшлі на плошчу! 30 тысяч чалавек 19 сакавіка – гэта і ў Афрыцы 30 тысяч! (Калі я быў затрыманы і дастаўлены ў Савецкі РАУС, то мог чуць сапраўдныя міліцэйскія адзнакі колькасці маніфестантаў…)

Многія людзі выходзілі ні за Мілінкевіча, ні за Казуліна, а за вызваленне Беларусі з новай расейскай няволі, з путаў каланіяльнага марыянетачнага рэжыму. Яны выходзілі за сваю свабоду, ды за свабоду Бацькаўшчыны. Прага да свабоды, як грамадскай, так і, ў першую чэргу, нацыянальнай, была далікатнай!

У аглядзе навінаў “Еўраньюс” выглядала, што гэта прыйшлі людзі не за мужнага лідэра аб’яднанай апазіцыі. ЗВУЖЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЭТАЎ НАРОДА ДА АСОБЫ ПЕРАХОДНЫХ ПАЛІТЫКАЎ ТОЛЬКІ БЛАКУЕ НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ВОЛЮ!

У БПС шэраг кіраўнікоў быў затрыманы яшчэ ад 17-га да 19-га, уключаючы самаго аўтара. Мы не дзейнічалі ні пад штабам Мілінкевіча, ні пад штабам Казуліна. БПС не атрымоўвала заходніх грошаў і дзейнічала толькі на падмурку сваіх ідэалаў і прынцыпаў. Мы не сталі, як “Малады Фронт” аб’ядноўвацца з “Зубрамі”. Хоць, як відаць, для многіх грошы не пахнуць…

БПС у гэтай кампаніі самастойна, са сваімі лозунгамі, сваімі сцягамі і сваёй годнасцю.

Так, мы па сваёй праграме і сваіх прынцыпах служэння не Захаду і не Ўсходу, а толькі Беларускаму народу, не атрымоўваем фінансаў, пераследуемыя як масавай, як рэжымам, так і афіцыйнай апазіцыяй! Так, нам нават не хапала грошаў на перадачы сябрам БПС!

Але БПС зберагла нешта большае – годнасць, права весці народ і асуджаць хітруноў і прахвостаў, і ў рэшце – свабоду ісці шляхам Божай праўды і нацыянальнага гонару!

Вулічны супраціў мы бачым толькі як сродак нацыянальнага вызвалення. Таму, хоць у нас было затрымана 23 сябры арганізацыі (некалькі выключаныя з ВНУ), актыўнасць вулічная і дыпламатычная БПС ідзе не для колькасці пасаджаных на Акрэсціна і Жодзіна. У нас іншая мэта – здабыць сапраўдны Нацыянальна-Дэмакратычны пераход улады да Беларускага Народа і Беларускіх палітыкаў.

Беларускім патрыётам не патрэбны бунт, які прывядзе да ўлады няведама чыіх марыянетак з вельмі сумленнай праграмай. Мы супраць новага Лукашэнкі, ці, ў лепшым выпадку, беларускага Кучмы. Не! Мы змагаемся за нашую Беларускую Дзяржаву.

Чым лепшыя камуністы, “Хартыі”, расейскі эшалон у АГП ды інш. за лукашыстаў? Алігархія грантавых злодзеяў – гэта такая самая бяда, што і маскоўская тыранія. Досвед Украіны гэта дэманструе. Нам патрэбна свая еўрапейская мадэль, магчыма, чэшская, магчыма, аўстрыйская, магчыма, нарвежская. (Усе названыя краіны маюць блізкія нам дэмаграфічнае становішча, тэрыторыю, гістарычныя фактары).

Роля кандыдатаў для нас толькі ў адным – мабілізацыі людзей і забеспячэнні пераходу да нашай Беларускай Дзяржавы і дэмакратыі, якая толькі і народзіць сапраўдных нацыянальных лідэраў!




С.Высоцкі