saligorsk-bps@tut.by


Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
Чаму прайгравалі

Трагедыя беларускага руху пачатку 90-х была ў тым, што былі страчаныя традыцыі палітычнай барацьбы, значнай мерай згубілася спадкаемнасьць з чынам папярэднікаў. Інтэлігенты – адраджэнцы, якія шчыра імкнуліся да свае мэты, не былі гатовыя да лёсавызначальнай барацьбы ні ідэйна, ні духоўна. Неўзабаве прайдзісьветы і махляры адсунулі тых шчырых ідэялістаў. У жыцьці дзяржаўнага арганізму, як і ў жыцьці чалавечага ёсьць пэўныя законы. Як нельга абыйсьціся без законаў у фізыцы ці алгебры, гэтак жа існуюць вечныя ісьціны ў палітыцы. Калі ж нацыя ігнаруе законы жыцьця, то ворагі гэтай нацыі могуць скарыстацца гэтым. Пра гэта дастаткова глыбока пісалі ліцьвінскія мысляры А.Валян “Пра дзяржаўныя, альбо шляхецкія вольнасьці”, Ф.Скарына у сваіх “Прадмовах”, А.Ротундус у “Размове паляка зь ліцьвінам”. Нашыя вялікія папярэднікі разбудавалі цудоўныя, адныя з мацнейшых у сьвеце дзяржаўна – прававыя тэорыі. Тыя выпадковыя дюдзі, што сёньня ачольваюць беларускія партыі – ня маюць ні мудрасьці спазнаць праўду вялікіх прашчураў, ні мужнасьці быць вернымі запаветам продкаў, хоць бы гэта супярэчыла ўсёй сучаснай палітмодзе.

А калі бяруць яны для розгляду нашых гістарычных асобаў, то выбіраюць толькі тое, што адпавядае іхнаму дробнаму партыкулярнаму сьветаўспрыяцьцю. Каліноўскага яны запішуць у сацыялісты, а галоўнае у дзейнасьці Айцоў БНР залічаць, што там было шмат “ад самых нізоў”. Калі Каліноўскі гаварыў, што ўсе “мы – усе роўныя”, то гэта гучыць “мы – адзіны народ”. Жыцьцё сваё ён склаў за ўсю нацыю, за незалежнасьць для ўсяго народа, а не за вузкасацыяльныя ільготы. Сярод Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі былі і афіцэры, і памешчыкі, і сяляне – ў гэтым выпадку веліч і сіла дзейнасьці БНР. Але патрэбна сказаць і аб прычынах паразы Беларускай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1917 – 1921 г.г., ды няўдачы БНР. Як раз тое, што было шмат сацыялістаў і ліберальных дэмакратаў, ня ставіла людзей жалезна аддадзеных ідэалам нацыянальнай свабоды. Падаецца, асноўнымі памылкамі ў часе рэвалюцыі былі:

1. Агульная нерашучасьць у дзеяньнях.
2. Бульбашскае схіленьне перад Масквой, ды заігрываньне з бальшавікамі.
3. Шкоднае захапленьне сацыялістычнымі і сацыяльнвмі дактрынамі, навязанае звонку.
4. Ігнараваньне нарастаючага ў народзе стыхійнага пачуцьця нацыяналізму, якое клікала да зброі для абароны ад Масквы і Варшавы.
5. Фальшывы і тупы пацыфізм. Брак волі ў адбудове збройных фармаваньняў.
6. Непасьлядоўнасьць у дзеяньнях, адсутнасьць цьвёрдага сьветапогляду.
Канешне, былі і аб’ектыўныя прычыны. Расейскіх камуністаў было арда, моцная загартаваная армія. Захад здаў БНР і праігнараваў незалежніцкія памкненьні беларусаў. Сам беларускі народ ужо больш 100(!) гадоў быў пад маскоўскім ботам, і патрэбны быў час, каб абудзіць нацыянальную годнасьць. Але ж акупанты заўжды не даюць часу. Патрэбна ўлічваць памылкі нашых дзеячаў, каб ізноў ды ізноў не паўтараць іх...

Ня тыя людзі, не тая годнасьць

Цяперашні палітбамонд, складзены за большасьцю з былых партыйных і камсамольскіх работнікаў, паводзіць сябе як той біблейскі неразумны чалавек, “які паставіў свой дом на пяску; і паліўся дождж, і разліліся рэкі, і бура ўзьнялася, і налягла на дом той, ён упаў, і было зьнішчэньне яго вялікае”. Ім не адмовіш у розуме і хітрасьці, не стае сумленьня й годнасьці. Але іхная адукацыя павярхоўная, ёй не заменіш высокае пасланьніцтва. З-за іх недзеяздатнасьці маскоўскія душагубы рукамі шклоўскага парня аднавілі ў Беларусі тыранію, а наш Беларускі Дом хістаецца, гатовы ўпасьці.

Яшчэ на пачатку 90-х гадоў адзін беларускі дзеяч сказаў, што “улічваючы лёсавызначальны характар цяперашняга часу для беларускай дзяржаўнасьці, матэрыяльнымі выгодамі гэтага пакаленьня можна і паахвяраваць”. Маўляў, галоўнае зьберагчы дзяржаву, а ў незалежнай Беларусі паціху наладзіцца й дабрабыт. Але ж гэта мараль арыстакрата, халопскія палітыканы, розныя старшыні калгасаў ледзь не забілі яго ад ярасьці. Абралі таго, які паабяцаў не свабоду, а “чарку ды шкварку”. Многія ўжо напоўнілі страўнікі, але ці атрымалі, чаго шукалі?! Калі атрымалі, чаму так шмат няшчасных і нездаволеных?! Чаму 9 з 10 студэнтаў мараць эміграваць зь Беларусі на Захад?! Чаму столькі нашых дзеўчын патокамі едзе ў бардэлі Расеі ды Эўропы?! Чаму замест радасных твараў навокал трывожныя вочы безнадзейнасьці?! Што гэта за стабільнасьць такая, можа гэта стабільнасьць канцлягера ці магілы?! Балюча, пакрысе да людзей даходзіць нават за такі адносна гістарычны прамежак, што была праўда ў тых мужных словах ідэялістаў нацыі. Бо ёсьць рэчы важнейшыя за шкварку, бо не хлебам адзіным жыве чалавек.

Эліта разумее, што ёсьць рэчы страшнейшыяза вайну. Мір у няволі, пад маскоўскай пугай – гэта мір для рабоў. Нават падачкі з Крамля не зрабілі шчасьлівым беларуса, бо недзе ў глыбіні душы точыць дакор, што жывем няправільна, не па людцку, не па законах Божых, не па законах продкаў. Ня будзе шчасьлівым народ, які ня можа гаварыць на мове дзядоў і прадзедаў. Ня будзе Боскага благаславеньня нацыі, у якой на цэнтральнай плошчы яе стаіць помнік ейнаму кату. Ня можа быць моцнай і годнай асобы, калі ня мае нацыянальнай годнасьці ўся дзяржава. Як могуць сябе добра пачуваць праўнукі гордых ліцьвінаў, калі кіруе імі бязродны халоп. Якая будучыня ў дзяржаве, ў якой герб, гімн і сьцяг – карыкатурныя пераробкі з сатанісцкага часу?! Як гэтае становішча можна ахрысьціць па-іншаму, як не стан паднявольнай каланіяльнай нацыі. Хвала госпаду, многія ўжо ачунялі ад дурману каланіялізму, хто розумам, хто сэрцам. Бо жыцьцё ў калёніі, нават накормленай, шчасьця не прыносіць. Нацыі, як і чалавеку, патрэбная свабода! А без нацыянальнае годнасьці народ дэградуе!

Цяпер у глыбокай яме апынуліся тыя горапалітыкі, якія стала апелявалі толькі да сацыяльных патрэбаў. Калі рэжым трохі накарміў масу, згубіліся ўсе аргументы, на якіх ігралі тыя дзеячы. Яны ж супраць нацыяналізму, яны ж за “сучасныя каштоўнасьці”, яны ж такія добранькія.