Пасьля 13-ці гадоў лукашэнкаўскага панаваньня над Беларусьсю па-ранейшаму вісіць пагроза.
Пагроза палітычнай анэксіі Расеяй, поўнага паглынаньня і эканамічнага падняволеньня.
У абноўленай расейскай імпэрыі беларусы будуць рабамі маскоўскіх алігархаў.
Уся палітыка былога стаўленіка Расеі апынулася правальнай. Мільярды, якімі Крэмль даціраваў рэжым, ужо даўно раскрадзеныя.
А гэтая ўлада ня здатная да новых рашэньняў, да новых палітычных і эканамічных ініцыятыў.
А.Л надалей вядзе сьмяротна небясьпечную гульню ў “славянскае брацтва”, прадае нацыянальныя інтарэсы, ды цешыцца ілюзіяй прабрацца на пасад маскоўскага цара.
Афіцыйная апазыцыя ня мае ні волі, ні ідэі, ні нацыянальнае годнасьці!
Збаўленьне й новая будучыня незалежнай і эўрапейскай Беларускай Дзяржавы ў вяртаньні да праўды, да традыцыяў нашых продкаў, да беларускай культуры веры!
Сёньня йснуе адна палітычная сіла, якая можа здабыць свабоду Радзіме – гэта
нацыянальна – патрыятычная Беларуская Партыя Свабоды!
Ці гатовы ты змагацца за Незалежнасьць Бацькаўшчыны?