saligorsk-bps@tut.by



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Артыкулы
8 верасня, альбо 7 патрыётаў

Іх было толькі 7 чалавек. Было больш, але іншыя збаяліся падыйсці бліжэй. Таму толькі 7 беларускіх патрыётаў перадавалі зварот-пратэст у амбасаду Расіі “Рукі прэч ад Беларусі”. Ужо колькі год патрыёты не збіраюць вялікія масы (іншыя збіраюць яшчэ менш). Дзе ж былі астатнія беларусы?! Астатнія “вучыліся, працавалі, забяспечвалі сваю сям’ю, пілі піва, смяяліся на “КВНах”…….. астатнія хацелі проста ціхенька жыць”.

Паабяцалі ды не з’явіліся нават маладафронтаўцы. Без добрага піару маладафронтаўцы часам забываюць свае абяцанні. Але ж нават свае БПСаўцы не прышлі. А яшчэ колькі чалавек з арганізацыі стаялі на воддаль. Яны таксама не хацелі садзіцца… Большасць беларусаў не хочуць садзіцца, не хочуць змагацца, не хочуць думаць, не хочуць плаціць за свабоду… Таму яе і не маюць, а служаць халопамі ў чалавека, які схапіў уладу.

Сп.Змрок малы і патлаты, дзівакаваты юнак. Як над ім кпіў “Малады Фронт”, а гэты маленькі Змрок адсядзеў за БПС ужо месяц турмы. Ён прыйшоў на гэтую “петыцыю”, хоць мог ізноў адправіцца на суткі.

Неўздалёк стаялі звыклыя 3 аўтобусы АМАПу, церлася дзесятак сэксотаў. Каля амбасады былі ўжо падпалкоўнік міліцыі, маёр, два сяржанты. Уся гэтая армія была сабраная на іх, семярых хлапцоў з БПС.

Вядомая журналістка, якая ўсё ж прыйшла, працадзіла па тэлефоне, што “акцыя-лажа, парачка чалавек, і выглядае гэта камічна”. Хлапцоў не падпусцілі нават да дзвярэй амбасады.

Сп. Віконт, адказны за акцыю, вяртаўся з акцыі без настрою. Яму было брыдка за сябе, што не пасадзілі, за арганізацыю, што пакуль не можа вызваліць Радзіму, за беларусаў, што не чуюць голасу Боскай праўды. “Ну што ж мы за нацыя такая?!” І хоць самаго Віконта яшчэ ад ранення ў Афганістане ізноў клалі на аперацыю, ён хацеў бы лепш быць у непрытомнасці.

Астатнія хлапцы сыходзілі таксама моўчкі, амаль без слоў развіталіся. Хлапцы яшчэ не ведалі, што ў гэты ж самы час у Кіеве па закліку іхняга кіраўніка прыйшло больш 40 чалавек да амбасады Расіі. Адбылася моцная і шумная акцыя. Ад крыкаў “Жыве Беларусь!” і “Спыніць этнацыд!” выбягалі напружаныя супрацоўнікі амбасады. Столькі міліцыі ніхто не бачыў у Кіеве ўжо ад Памаранчавай рэвалюцыі. Была зробленая сур’ёзная справа дзеля Радзімы. І па задуме, акцыі, тут, у Мінску, адводзілася другая роль, каб зберагчы людзей ад чарговых затрыманняў і ахвяр.

Пасля акцыі кіраўнік БПС С.Высоцкі павольна ішоў да Беларускага Цэнтру. Цудоўны будынак ля самага Хрышчаціка – ля ўваходу ўсталяваны вялікі бела-чырвона-белы сцяг. У ста метрах – больш сціплы будынак амбасады Эстоніі, а ў трох кварталах – афіцыйная амбасада Рэспублікі Беларусь. Прыгадаліся ранішнія словы святара Праваслаўнай Аўтакефаліі: “Раз узяў меч – трымай яго!” Думалася, “як там хлопцы, ці зразумеюць, што сёння ім патрэбна быць тут?”

А каля Беларускага Цэнтра стаялі французскія турысты, іх цяпер шмат у Кіеве, ды, паказваючы на сцяг, запыталіся на ломанай ускай мове: “Что это за славная нацыя, у которой такой красівый флаг і посольство в таком хорошем месте?”




Г.Драновіч