saligorsk-bps@tut.by

Тэзісы

Год памяці



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Навіны
Аўтарскі праект "інтэрв'ю" з Вацлавам Ластоўскім (Вацлаў Паспаліты)

Ідэя "пагаварыць" з Ластоўскім (а дакладней - да літары "скласці" гутарку з фраз, думак і меркаванняў гісторыка, прэм'ер-міністра БНР) прыйшла ў галаву аматару гісторыі, чалавеку які на працягу трох год вывучае асобу Ластоўскага Зміцеру Кісялю (Вацлаву Паспалітаму). У нейкай меры дало яму нейкае ўнутранае права ўсёткі паспрабаваць, і ўсёткі - задаць Вацлаву Ластоўскаму нейкія пытанні.

Перад тым, як задаць хвалюючыя пытанні Вацлаву Юстынавічу я шчэ раз нагадаю пра жыццёвы шлях нашага героя.

Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі нарадзіўся 8 лістапада 1883 года ў сям'і беззямельнага шляхціца. Ад 1906 году Ластоўскі жыў у Вільні. Працаваў хлопчыкам на паслугах у віннай лаўцы, канцылярыстам у Шаўлях (Літва), бібліятэкарам у Пецярбургу, дзе наведваў лекцыі ва ўнівэрсітэце. У 1906-1908 уваходзіў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Ад 1909 - сакратар рэдакцыі "Нашай Нівы" і загадчык першай беларускай кнігарні, у 1916-1917 - рэдактар газеты "Гоман", у 1918 выдаваў газету "Krywicanin". У канцы 1918 узначаліў прадстаўніцтва ўрада БНР пры літоўскай Тарыбе, быў беларускім аташэ пры літоўскім пасольстве ў Берліне. З 1919 - у партыі беларускіх эсэраў, са снежня 1919 да красавіка 1923 узначальваў Раду міністраў БНР. У красавіку 1926 пераехаў у БССР. У 1927 урад БССР дазволіў яму вярнуцца ў Мінск. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Ад 1928 году Вацлаў Ластоўскі - акадэмік і сакратар Інбелкульта і Акадэміі навук БССР. У 1930 годзе Ластоўскага арыштавалі па справе "Саюза вызвалення Беларусі", пазбавілі звання акадэміка і саслалі на 5 гадоў у Саратаў. Там ён працаваў загадчыкам аддзела рэдкай кнігі ва ўніверсітэцкай бібліятэке. Паўторна арыштаваны ў 1937г. 23 студзеня 1938 годзе яго расстралялі.

- Вацлаў Юстынавіч, дык калі ласка адкажыце нам беларусам 21 стг., што адбылося 25 сакавіка 1918 года і пасля сакавіка 1918 г? Шмат гісторыкаў і палітыкаў нашага часу лічуць БНР і нацыянальна-вызваленчы рух фарсам.

- 25 сакавіка 1918 году Беларусь была абвешчаная незалежным гаспадарствам. Не спадабалася гэта бальшавіком і палякам. Яны не далі магчымасьці паўстаць незалежнаму беларускаму гаспадарству, хоць у вабароне незалежнасьці Беларусі у 1920 годзе на Случчыне было зарганізаванае узброенае паўстаньне. Варожыя вялікшыя сілы, аднак, перамаглі адважных і слаўных случчакоў, а Беларусь бальшавікі і палякі падзялілі між собку, Такім парадкам далей адбывалася чужацкае панаваньне на Беларусі. Далей Беларусь была эксплёатаванай, а народ беларускі мусіў гараваць. 3 цяжкім лёсам народу не згаджаліся лепшыя сыны Беларусі. Яны далей вялі змаганьне з бальшавікамі і палякамі. Шмат каму давялося злажыць свае галовы на аўтар Бацькаўшчыны. Шмат каму давялося пакутаваць у вастрогах, канцэнтрацыйных лягерах і ссылках. Усё-ж такі рух беларускі разьвіваўся і рос, надзея-ж на лепшую будучыню усьцяж павялічвалася і павялічваецца. Каб хутчэй яна зрэалізавалася, у вадраджэнскай працы, у вадраджэнскім нацыянальным беларускім руху павінны браць удзел усе беларусы.

- Вы шмат зрабілі для абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і для абароны яе, але чаму ж яна не ўтрымала свае пазіцыі?

- БНР не спадабалася бальшавіком і палякам! Гэта галоўныя ворагі! Яны усяк рвалі Беларусь, бо навошта ім мы незалежныя? Вы уявіце сябе, якая сіла рушыла на наш урад БНР! У нас не было шансаў, тым больш мноства нацыянальных дзеячаў перайшло на бок Польшчы. Яны паверылі абяцанкам Пілсудскага. Мноства перайшло на бок бальшавікоў. Тыя сыны, якія засталіся з нацыянальнай ідэяй пачалі барацьбу супраць бальшавікоў і палякаў. Шчэ 21 снежня 1918 года я ў Гродна стварыў Савет дзяржаўнай абароны пры Радзе БНР. Савет дзяржаўнай абароны пад маім началам павінны быў сфарміраваць узброены партызанскі чын і супрацьстаяць арміі бальшавікоў.Пры дапамозе СДА і Краёвай абароне Літвы ў Гродна ствараецца беларускі вайсковы полк. Узначаліў полк Кастусь Езавітаў, у полк увайшло 30 афіцэраў і 200 салдат.

- Вось Вацлаў Юстынавіч, каго Вы лічылі сябрамі Беларускай Народнай Рэспублікі ў барацьбе за вольнасць нашага народа?

- Безумона, канешне гэта Літоўскі народ. Я і Антон Луцкевіч прапанавалі абнаўленне Вялікага княства Літоўскага (ВкЛ), дзеля гэтага былі зроблены спробы стварэння канфедырацыі Літва-Беларусь, але нямецкае кіраўніцтва пайшло на падаўленне гэтай мэты. Нямецкая адміністрацыя захапіўшы Вільню абвясціла, што землі Літвы і Беларусі будуць падпарадкоўвацца "Польскай Кароне". У 1917 годзе ЛНК утварыў у Вільні Літоўскую дзяржаўную раду (Тарыбу). Тарыба з'явілася галоўным дзяржаўным органам Літвы. У склад Літоўская дзяржаўнай рады увайшлі прэдстаўнікі Беларускага народнага камітэта. Літоўская рада прэдставіла сваім беларускім сябрам месца ў Літоўскім урадзе, дзеля сумеснай барацьбы за незалежнасць. У 1916-1925 гадах паміж Літоўскім і Беларускім нацыянальным рухам былі усталяваны вельмі цёплыя адносіны. А асобна ў 1918-1922 годзе. Літоўскія сябры першыя прызналі незалежную Беларусь і разам з намі змагаліся за нашую светлую будучыню.

- Так, Вацлаў Юстынавіч мы ведаем гэтыя факты з гісторыі і трэба адзначыць што такое цеснае супрацоўніцтва адбылося дзякуй Вам. Але ж было б вельмі цікава пачуць ад Вас. як вялася сумесная барацьба Літоўскага народа і народа Беларусі супраць бальшавікоў і палякаў.

- Больш цеснае супрацоўніцтва пачалося у канцы 1918 года. 27 лістапада 1918 года ў паседжанні Літоўскай Тарыбы прыняла ўдзел дэлегацыя Рады БНР пад маім началам. На паседжанні я зрабіў заяву "...прымаючы за ідэал стварэнне федэратыўнай беларуска-літоўскай дзяржавы... Рада БНР лічыць патрэбным далучыцца да пэўнай працы Тарыбы, бо лічыць яе адзіным прадстаўніцтвам Літвы". У склад Літоўскай Тарыбы ўвайшлі шэсць беларускіх палітычных дзеячаў. Таксама ў Літоўскі ўрад увайшоў у якасці міністра па беларускіх справах Язэп Варонка. Літоўскія нацыянальныя сілы і нацыянальныя сілы Беларусі ў хуткім часе выступяць адзіным фронтам супраць бальшавікоў.

- Мы таксама ведаем, што барацьба супраць палякаў з Вашаго боку таксама пачалася не адразу, а паступова. І трэба адзначыць, што Вы афіцыйна аб'явілі вайну палякам і бальшавікам дзесьці ў канцы 1919 года.

- Гэта так. Усё ж былі нейкія думкі, што можа Пілсудскі не брэша. Так ці не, але яшчэ 11 ліпеня 1919 года ў газеце беларускіх эсэраў "Беларуская думка" я заявіў, што ні Польшча, ні бальшавіцкая Расія ні могуць вырашаць лёс беларускага народа. А таксама заявіў, што ён (народ) у хуткім часе створыць нацыянальны цэнтр для пачатку вызвалення Беларусі ад усіх акупантаў. Вострая палітычная барацьба паміж намі нацыяналістамі і прыхільнікамі польскай арыентацыі разгарнулася на сесіях Рады БНР. Захапіўшы ініцыятыву, мая фракцыя эсэраў дабілася пераабрання Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 12 лістапада 1919 года, ужо ў абноўленым складзе, памкнулася на сваё першае паседжанне Рада БНР. Аднак ужо пры абмеркаванні позвы дня выявілася, што сярод яе сяброў няма поўнага адзінства. Прадстаўнікі буржуазных палітычных партый і груп прапанавалі ўключыць БНР у склад Польшчы і неадкладна выслаць ад імя Рады і ўрада БНР вітальную тэлеграму Юзэфу Пілсудскаму. Апазіцыя Рады БНР у маім твары адхіліла гэтую прапанову. Рознагалоссі, узніклыя сярод беларускіх палітычных груповак, яшчэ больш выразна выявіліся на другім паседжанні Рады. Другое паседжанне Рады БНР і ўрада БНР пачалося 12 снежня 1919 года. Прапольскія фракцыі, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі групы Антона Луцкевіча, сацыял-дэмакраты і "Хрысціянскі саюз", ізноў прапанавалі ўвайсці БНР у склад Польшчы. Але беларускія эсэры і якія далучыліся да іх сацыялісты-федэралісты і гэтым разам адхілілі іх прапанова.

Пасля працяглай і напружанай барацьбы, якая развярнулася па гэтым пытанні, беларускія эсэры пад маім лідэрствам абвясцілі сваю дэкларацыю. У ёй выяўляўся рэзкі пратэст супраць польскай акупацыі, і пацвярджалася пастанова Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 года аб незалежнасці БНР. Я падкрэсліў, што рэчы трэба зваць сваімі імёнамі і менавіта Польшча, Расія, Нямеччына - акупанты, якія знішчаюць і не прызнаюць ідэалаў БНР, а таксама патрэб народа Беларусі. Таксама я агласіў спіс здраднікаў БНР, а таксама тое, што новы ўрад і Рада БНР будуць Беларускімі! Таксама ў дэкларацыі былі сфармуляваныя і асноўныя становішчы новай палітыкі БПС-Р (эсэраў), новая палітыка прадугледжвала барацьбу супраць бальшавікоў і палякаў. Новая праграма БПС-Р засталася дакладнай нацыянальнай ідэі. У ёй, як і ў папярэдняй праграме, на першае месца высоўвалася барацьба за нацыянальнае вызваленне Беларусі. БПС-Р (эсэры) у склад яе уваходзіла каля 30 тысячаў беларусаў.

Прапольская фракцыя пакінула залу паседжання як знак пратэсту эсэрам. Яны памкнуліся на кватэру А.Уласава і абралі сваю "Найвышэйшую Раду". У яе склад увайшлі Лесік, Рак - Міхайлаўскі, Смоліч, Тырэшчынка і Уласаў. Прапольская фракцыя налічвала 37 дэпутатаў Рады БНР з 87 дэпутатаў. 50 дэпутатаў Рады БНР падтрымалі Ластоўскага. Я са сваімі паплечнікамі ствараю новы ўрад. У яго склад увайшлі сам Ластоўскі (лідэр) К.Езавітаў (міністр вайсковых спраў), Т.Грыб (міністр унутраных спраў), Я.Ховіч ( міністр нацыянальнай меншасці), А.Станкевіч (міністр веравызнання), а таксама П.Бодунова, Е.Мамонька і інш. У канцы 1919 года Рада БНР пад маім началам стварае шырокую сетку партызанскіх атрадаў, якія знаходзіліся пад кантролем беларускіх эсэраў. Паступова ўсе партызанскія атрады Рады БНР і партызанскія атрады эсэраў аб'ядналіся ў адзіны цэнтр - Народную ваенную самаабарону (НВС). НВС стала пачаткам беларускай нацыянальнай арміі Рады БНР, якая поўнасцю аформіцца ў сярэдзіне 1920 года. У канцы 1919 на пачатку 1920 года ўрад БНР пад маім кіраўніцтвам дабіўся стварэння вайскова-дэпламатычных місій БНР у Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і Германіі.

- Да, безумоўна мужныя, вельмі радыкальныя крокі Вы рабілі. Многія лічуць, што яны б прынеслі больш поспехаў, але нажаль нашага народу няма. Няма беларускага народу кажуць яны!

- Беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця. Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі разьвіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчасьлівым. Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё.

- Дык чаму ж, чаму ж Беларуская Народная Рэспубліка так хутка знікла? Чаму ад нас ухадзіла вясна?!

- Беларуская Народная Рэспубліка з'явілася першым дзяржаўным утварэннем беларусаў. БНР стала пе проста першай рэспублікай яна стала абвяшчэннем існавання нашай нацыі. БНР стала волевыяўленнем нашага народа. Дзякуючы абвяшчэнню БНР міжнародная супольнасць прызнала нашыя правы на незалежнасць і самавызначэнне. БНР - стала нашай вясною! І есць тыя людзі, якія нашую вясну аберагаюць. Пакуль гэтыя людзі ёсць - БНР жывая!. Мы грамадзяне БНР!

- Вы, як прэм'ер - міністар БНР як адклікнуліся на Рыжскі мірны дагавор?

- 18 сакавіка 1921 года быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Па дагавору Польшчы адыходзіла значная частка Беларусі - 113 тыс. квадратных км з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек. За БССР захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні у якіх пражывала звыш 1,6 млн. чалавек. У той момант калі адбываліся перагаворы Рада БНР імкнулася атрымаць дазвол на удзел, але нічога не атрымалася. Беларусь разарвалі на дзве часткі без дазвола беларуса. Я ў гэты момант склікаю пасяджэнне Рады БНР, дзе заяўляю " ні Расія, ні Польшча не могуць казаць а будучыні Беларусі..." 25 сакавіка 1921 года ўрад БНР пад маім кіраўніцтвам прыняў зварот "Усяму культурнаму свету", дзе казалася, што Рыжскі мір гэта надсмешка над дэмакратыяй і яе ідэаламі, што гэта злачынства супраць нацыі. Таксама ўрад БНР заявіў, што Рыжскі дагавор ніколі не будзе прызнаны беларускім народам і ўрад БНР будзе змагацца да апошняй кроплі за сваю незалежнасць і непадзельнасць. Рыжскі дагавор - надсмешка над агульнымі каштоўнасцямі дэмакратыі! Нажаль толькі БНР цягнулася да каштоўнасцей!

- Мы ведаем, што змест Беларускай Народнай Рэспублікі бальшавікі стварылі БССР. Вацлаў Юстынавіч, калі ласка выкажыце сваё меркаванне аб БССР.

Бальшавiкi ўтварылi Савецкую Беларускую Рэспублiку i крычаць на ўвесь свет, што гэтым далi беларускаму народу волю. А цi гэта так? Не! У савецкай Расii "незалежная" Сацыялiстычная Беларуская Рэспублiка не мае нi сваiх уласных грошы, нi свайго беларускага войска, нi сваёй асобнай беларускай пошты, нi сваiх чыгунак анi сваiх прадстаўнiцтваў за гранiцай. Якая ж незалежнасць, калi грошы ў руках у маскалёў, войска ў маскальскiх руках, чыгунка i пошта ў iх i зносiны з загранiцай у iх. Савецкая незалежнасць дадзена беларусам у Расii бяз войска, бяз пошты, без дарог, бяз зносiн з загранiцай i бяз грошы. Гэтай куртатай "незалежнасцю" ў дадатак кiруе не ўвесь народ, а толькi адна камунiстычная партыя, якую аплочвае Масква i якая за гэта верна Маскве служыць, абдураючы свой народ ды прадаючы яго ў маскальскую няволю. Камунiстыя, як i палякi, высякаюць беларускiя пушчы i прадаюць за гранiцу, а грошы забiраюць у маскоўскую казну. Камунiстыя, як i палякi, трымаюць у Беларусi сваiх маскалёў-чыноўнiкаў. Камунiстыя па дворах, даўней панскiх, панасаджалi розных прыблудаў i не даюць зямлi беларускаму селянiну. Камунiстыя ня горш палякаў абiраюць беларускага селянiна падаткамi й паборамi, пакiдаючы селянiна галодным.Камунiстыя, як i палякi, за працу для свайго беларускага народа i за праўду саджаюць людзей у турмы й астрогi, б'юць i расстрэльваюць. Камунiстыя, урэшце, i ва ўрадах i ў школах падтрымлiваюць чужую беларусам расейскую мову. Гэты кароткi агляд палажэння беларусаў пад Польшчай i пад Масквой паказуе, што нi там нi тут не мае беларус свабоды, што i там i тут ён знаходзiцца ў няволi, у рабстве. Каторая няволя горшая, маскальская цi польская, сказаць цяжка. I саламенны, i раменны хамут муляе шыю. Мы бачым, як перад нашымi вачыма вызваляюцца адны за аднымi прыгнечаныя i паняволеныя народы, як яны скiдаюць з сябе пачародна пераржавелыя путы палiтычнай i культурнай няволi. Адны ўжо сягоння вольны i свабодны ў сваiх дзяржавах, другiх гэта свабода чакае заўтра. Беларусь апынулася ў старых, нанова пераладжаных, маскальскiх аковах. Мазаiка розных народнасцяў, склееная беспашчаднай тыранiяй усходнеазiяцкага тыпу, цэлыя сталеццi трымала на сваiх плячах будынак расiйскага iмпэрыялiзму. З упадкам царату расiйскi iмпэрыялiзм атрымалi ў спадку камунiстыя, якiя, аднак, уступаючы напору жывога жыцця, агалосiлi Сувязь Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк. У тэорыi выходзiць, што паводле гэтага акта атрымала з рук камунiстых незалежнасць i Савецкая Беларусь. Але на практыцы гэта савецкая "незалежнасць" толькi баламуцтва. Савецкая "незалежная" Беларусь, нават як яна цяпер выглядае ў пашыраным выглядзе, гэта толькi частка беларускiх зямель, выдзеленая ў земскае самаўпраўленне. Савецкая Беларусь ня мае свайго беларускага войска, ня мае сваёй беларускай манеты, ня мае сваiх асобных гранiц ад усёй Расii, ня мае сваёй беларускай школы. Менскi унiвэрсытэт, Горацкi сельскагаспадарскi iнстытут i другiя школы абслужываюцца маскалямi або абмаскаленымi i iншымi элемэнтамi. Навука ў сярэднiх i вышэйшых школах выкладаецца па-расiйску, лекцыi др.

- Вацлаў Юстынавіч, мы бачым, што Вашая палітыка поўнасцю накіравана на нацыянальнае вызваленне, на пабудову Беларусі па нацыянальна-дэмакратычных каштоўнасцях.

-Так. Гэта так. Мы маем права звацца Вольным Народам! Мы заслугоўваем гэта нашым гістарычным шляхам!

- Што датычыцца нашай гісторыі, дык тут вельмі хвалюючае пытанне ў мяне да Вас. Вось мноства палітыкаў кажуць, што няма ў нас гісторыі, што гэта ўсё прыгожая лягенда!

- Гэта прапаганда бальшавікоў! У нас вялікая гісторыя! Беларусы маюць сваю багатую і цікавую гісторыю, мінуўшчыну. Гісторыяй Беларусі зьяўляецца гісторыя беларускіх плямёнаў: крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў, северанаў, дзераўлянаў. Беларускай гісторыяй зьяўляецца гісторыя беларускіх княстваў: Полацкага, Смаленскага, Турава-Пінскага і іншых, якія уваходзілі у склад гэтых вялікіх княстваў, як Віцебскае, Менскае і другія. Да гісторыі Беларусі належыць гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, якое паўстала з беларускіх і літоўскіх земляў у ХІІІ стагодзьдзі і ахоплівала ня толькі усе беларускія, але таксама літоўскія і украінскія землі. Яно было магутным слаўным, беларускім гаспадарствам. Гісторыяй Беларусі зьяўляецца гісторыя - апісаньне барацьбы беларусаў з чужым расейскім і польскім наступам, з чужымі уплывамі за свабоднае сваё беларускае жыцьцё, за вызваленьне з пад чужое расейскае і польскае улады, пад якую часова быў лічыўшы наш народ. У найдаўнейшых часох беларусы жылі самастойна і кіравалі усё сваё жыцьцё праз веча, народныя сходы. Старшыні нашага народу радзілі і пастанаўлялі аб усім. Пасьля беларусы пачалі выбіраць сабе князёў, якім даручалі кіраўніцтва гаспадарствам. Нашыя князі мелі сваю вяліка-княскую сталіцу у Полацку, а удзельныя князі былі у Віцебску, Менску, Друцку, Смаленску, Тураве, Горадні, Чарнігаве і у шмат якіх іншых гарадох. Каля XIII стагодзьдзя Беларусь была падзеленая на шмат драбнейшых княстваў, а гэта таму, што пасьля сьмерці бацькі-князя сыны дзялілі "вотчыну", як цяпер, прыкладам, дзеляцца у нас на вёсках сяляне. Ад гэтага народ беларускі вельмі аслабеў быў і чуць не падпаў пад уладу чужынцаў, але пасля беларускія землі былі ізноў аб'яднаныя і беларускае гаспадарства паўстала у форме Вялікага Княства Літоўскага (Беларускага). Важнейшыя з нашых князёў былі: Рагвалод, які княжыў у Полацку у Х стагодзьдзі, Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў і інш. Найболей уславіўся Усяслаў: яму у чэсьць і свае і чужыя складалі песьні пахвалы. Аб ім адна старасьвецкая песьня кажа: "Князь Усяслаў людзей судзіў, князём гарады парадкаваў". 3 роду нашых князёў былі і князі Вялікага Княства Беларускага (Літоўскага), якое задзіночыла усе беларускія, а таксама літоўскія і украінскія землі. 3 гэных князёў найбольш уславіліся Міндаўг, Гэдымін, Альгэрд, Вітаўт, Казімер ды іншыя. Альгэрд хадзіў вайною на Маскву і, здабыўшы яе, шчыт свой прыбіў да Маскоўскіх варотаў. Вітаўт уславіўся мудрасьцяй і сілай. Ен хацеў каранавацца на караля беларускага, але палякі адабралі ад паслоў залатую карону, якую прыслаў яму Папа рымскі на каранацыю. 3 роду беларускіх князёў паходзілі і каралі польскія (Ягелёны). І Уладыслаў Ягела, які быў каралём польскім, да канца жьшьця свайго ня умеў гаварыць папольску, а толькі пабеларуску, і ня дзіва, бо маці ягоная была княгіняй Віцебскай, ён гадаваўся у Віцебску і быў там князем. У Вялікім Княстве Беларускім (Літоўскім), якое было беларускім гаспадарствам, беларуская мова была дзяржаўнай, гаспадарсьцьвенай. Пабеларуску адбываліся усе суды і соймы, пісаліся усе дакумэнты, пабеларуску гаварылі усе паны, вяльможы, князі, пабеларуску вучыліся у школах і маліліся у цэрквах і касьцёлах. Словам, усё жыцьцё, увесь лад, звычаі і абычаі былі беларускія. Пасьля да беларускага гаспадарства далучылася і Польшча, як роўная з роўным і вольны з вольным. Злучэньне гэтае надыйшло дзеля таго, каб лягчэй было адбіваць супольнымі сіламі напады татараў, маскоўцаў і іншых ворагаў. Але, нажаль, гэтае злучэньне дабра беларусам ня прынесла. Палякі памогі у войнах не давалі, ды паступова адбіралі у беларусаў волю і роўнасьць, упрагаючы беларускі народ у паншчыну, а паноў і духавенства апалячваючы. За 200 год "вольнасьці" і "роўнасьці" з палякамі беларусы сталіся паняволеным народам без свае пісьменнасьці, без гаспадарсьцьвенага і грамадзкага права. У Польшчы ня было парадку, і дзеля таго у канцы XVIII стагодзьдзя яна і разам з ёй Беларусь была падзеленая між Расеяй, Аўстрыяй і Нямеччынай. Беларусы пасьля разьдзелу трапілі з агню ды у полымя - з польскіх - у "братнія" маскоўскія абоймы. Пасьля польскага панаваньня беларусы засталіся чуць жывыя, а тут маскоўскія "браты" пачалі яшчэ больш іх душыць, каб сьцерці сьлед беларускага народу, каб абмаскаліць усіх беларусау. Палякі цягнулі беларусаў-каталікоў да сябе, а маскалі зноў цягнулі да сябе беларусаў праваслаўных. Адныя і другія стараліся, каб беларусы забыліся, што яны беларусы, што яны асобны народ, што нашая зямля нашая, а не маскоўская, або польская, і што яны тут воўчым правам сталіся гаспадарамі. Але народ наш і у гэтай чужацкай напасьці выявіў нязвычайную жывучасьць і моц, Ніякія польскія путы, ніякія маскоўскія нагайкі і астрогі ня здолелі адабраць ад нашага народу ягонага найдаражэйшага скарбу - роднае беларускае мовы. Усё, што маглі яны адабраць, адабралі: і школы, і цэрквы, і касьцёлы, і зямлю, і лясы, і рэкі і гарады, і багацьце, а мовы аднак у пашага народу ня здолелі адабраць! А калі наш народ захаваў мову, то ён жыве і будзе жыць. Праз мову наш народ здолеець адрадзіцца ды зноў зрабіцца вялікім, дужым і слаўным.

- Вацлаў Юстынавіч, безумоўна, кожнае Вашае слова гэта наказ нам, за кожны Вашы крок у гісторыі ў нас гордасць. Але ж выкажыце асноўны наказ беларусу, што яму трэба ведаць!

- Мы гордыя тым, што мы беларусы, крывічы, бо мы - народ здольны. 3 нашага народу выйшла багата славутых людзей, за якіх ніколі нявыплачаны доўг маюць перад намі і палякі (Касьцюшка, Міцкевіч, Сыракомля, Крашэўскі, Манюшка і шмат інш.), і маскалі (Дастаеўскі, Глінка і шмат інш.), і іншыя нашыя суседзі. Пра нашую здольнасьць сьведчаць таксама нашыя звычаі і абычаі, нашыя песьні і казкі, нашае будаўніцтва, усякія культурныя памятнікі і інш. Каб нашае становішча было ясным, мы павінны быць наскрозь беларусамі. Ня толькі ўсюды з усімі гаварыць пабеларуску, але і вымагаць, каб надпісы у крамах, дзе мы купляем тавары, былі пабеларуску, каб вуліцы называліся пабеларуску, каб усюды панавала у нас беларушчына. Мусім старацца, каб наша Бацькаўшчына наскрозь мела наш родны беларусі выгляд. Мы маем свой гэрб, званы "Пагоняй", і свой беларускі бела-чырвона-белы нацыянальны сьцяг. Людзьмі трэба звацца! Людзьмі беларускімі!


07.11.2007 | БПС