2 Сакавіка Салігорск наведаў старшыня Беларускай Партыі Свабоды Сяржук Высоцкі. Адбылася сустрэча з актывістамі й прыхільнікамі партыі. У ходзе сустрэчы быў распрацаваны плян дзеяньняў на вясну, Высоцкі распавёў пра становішча у розных рэгіёнах краіны. Старшыня адказаў на шэраг пытаньняў, у тым ліку наконт вышкалу, які мае адбыцца ўвесну (Сябра БПС павінен прайсьці 3 ідэялагічных і фізічных вышкалы, пасьля чаго атрымае ганаровую значку гербу БПС ).
Таксама не засталася без увагі надыходзячая акцыя 25 сакавіка. У сувязі зь немагчымасьцю правесьці моцную акцыю, сойм БПС прыняў рашэньне ў ёй ня ўдзельнічаць. Па словах Высоцкага, галоўнай небясьпекай зараз зьяўляецца чарговы антыбеларускі "рэферэндум", які можа адбыцца ў 2007 годзе. Нагадаю, калі ён адбудзеца, лукашэнка будзе мець поўнае права балатавацца ў прэзідэнты расеі на выбарах у 2008 годзе.
Высоцкі: "Калі гэтак званы рэферэндум адбудзецца, будзе рэальная небясьпека пагрозы суверэнітэту й незалежнасьці Беларусі. У сувязі з гэтым, ня выключаюцца радыкальныя сродкі барацьбы, фарміраваньня нацыянальных брыгадаў па ўсёй краіне, актывізаваньня Беларускага Вызвольнага Супраціву. Таму 2007 год будзе для нас вырашальны."
Па дарозе на сустрэчу, за некаторымі актывістамі сачылі супрацоўнікі спэцслужбаў. Так, на вакзале, за беларускімі патрыётамі пільна назіралі некалькі міліцыянтаў і супрацоўнікаў у цывільным, але ніхто так і не падыйшоў.