saligorsk-bps@tut.by



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Навіны
Трохі гістрыі

Беларуская Краевая Абарона стваралася па загадзе i пад кантролем Генеральнага Камiсара Курта Фон Готтберга. Актыуны удзел у фармаваньнi БКА прымалi усе сьпецслужбы Германii, у першую чаргу СД i камандаваньне Вэрмахта на Беларусi. Пры неабходнасьцi выкарыстоувалася садзеяньне адмiнiстратыуных уладау i грамадскiх арганiзацый СБМ, БНС.

Асноуным прызначэньнем БКА з'яулялася антыпартызанская барацьба, а затым, на фронце, супрацьдзеяньне Чырвонай Армii. Фармаваньнем БКА афiцыйна кiравала Беларуская Цэнтральная Рада. Яно праводзiлася практычна ва усiх акругах Беларусi, за выключэньнем раена ракi Прыпяць i Лiдскай Акругi. Не падлягала мабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi (з поуначы на поудзень) у гарадах: Браслау, Валожын, Мядзель, валасны цэнтр Казлоушчына, Узда i Iвянец. Сымбалiчна тое, што згода на фармаваньне БКА была дадзена Куртам фон Готтбергам менавiта 23 Лютага, а адпаведны загад быу падпiсаны 6 Сакавiка 1944

З вайсковага пункту гледжаньня фармаваньне падраздзяленьняу БКА вялося вельмi прафесiйна, пачынаючы з прызыву каманднага складу - афiцэрау i падафiцэрау, якое здзяйснялася па датэрмiнова састауленых сьпiсах, загадзя прадстауленых валаснымi старшынямi. Да лiку прызываушыхся у БКА належалi былыя афiцэры и камандзiры Рускай, Польскай i Чырвонай Армii ва узросце да 57 гадоу i падафiцэры да 55, якiя на дадзены момант не знаходзiлiся на службе i не займалi кiраунiчых пасадау у нямецкай адмiнiстацыi. Прызыу кантралявауся камендантамi Палiцыi i СД.

6 Сакавiка 1944 пасля папярэдняй падрыхтоукi пачалася агульная мабiлiзацыя БКА, прызывалiся усе баяздольныя мужчыны з 1908 па 1924 год нараджэньня. Ад кожнага акругi паступiла ня меньш за 500 жаунерау. 31 Сакавiка створаным батаьенам БКА была нададзена нумарацыя. Афiцыйна прызыу скончыуся 15 Красавiка 1944г.

Анализуючы ход мабiлiзацыi, Прэзiдэнт Рады Р.Астроускi зауважыу: -"У прызыуных камiсiях заселi немцы за розны хабар вызваляюць людзей ад мабiлiзацыi а таму прынята рашэньне немцау не дапускаць, каб не паутараць ранейшых памылак". Ен адзначыу, что у шэрагi БКА могуць патрапiць партызаны i прапанавау правесцi праверку усяго асабовага складу праз СД.

Увогуле, мабiлiзацыйныя захады БЦР па фармаваньнi Беларускай Краевай Абароны далi неблагiя вынiкi. У асобных акругах адбор мабiлiзаваных быу арганiзаваны на высокiм узроунi. Так, напыклад, мабiлiзацыйная камiсiя у Любчы, якую узначальвау кiраунiк БКА па Баранавiцкай акрузе Б.Рагуля прызывала на службу толькi фiзычна здаровых i пiсьменных Беларусау. У вынiку быу укамплектаваны 68 батальен БКА якiм Рагуля камандавау асабiста.

У гэты ж дзень у Менску а 8:30 ранiцы на плошчы Свабоды у прысутнасьцi Генеральнага камiсара К.фон.Готтберга, прэзiдэнта БЦР Р.Астроускага i каманднага складу Краевай Абароны прынялi прысягу курсанты першай афiцэрскай школы БКА.

Батальены БКА на тэрыторыi Беларусi выкарыстоувалiся для антыпартызанскай барацьбы i, пазьней, для супрацьдзеяньня наступаючай Чырвонай Армii. Беларуская Краевая Абарона не была цалкам зьнiшчана падчас аперацыi Багратыен i адышла разам з немцамi на захад.

Пасьля эвакуацыi Рады e Кенiгсберг, а затым у Берлiн у лiстападзе 1944 года для папауненьня i шкаленьня афiцэрскага складу быу створаны Першы кадравы батальен БКА, а потым першага лютага загадам №32 заснаваныя сьпецыяльныя курсы прапагандыстау/фельдшарау i медсясьцер. Прапагандысты у далейшым павiнны былi забясьпечыць пастаяннае папауненьне Беларускага вызвольнага войска. Фактычна, Першы кадравы батальен у Берлiне зьяуляуся рэзэрвам для фармаваньня войскау СС з ваеннаслужачых-Беларусау. Напрыклад, зь ягонага складу на папауненье 1й грэнадзерскай штурмавой брыгады-СС "БЕЛАРУСЬ" было узята 11 афiцэрау, у тым лiку i сам Б.Рагуля.

У красавiку i траунi 1945 году, як i большасць добраахвотнiцкiх фармаваньняу, часткi БКА iмкнулiся здавацца у палон войскам хауруснiкау, каб пазьбегнуць немiнучай пагiбелi у савецкiх лягерох НКВД.

Пасьля заканчэньня вайны створаная падчас акупацыi Беларуская Цэнтральная Рада на чале з Радаславам Астроускiм працягвала працу у ЗША. Большасць яе супрацоунiкау, як i колiшнiх сябрау СБМ, БНС, БСБ, БКА атрымалi статус палiтычных эмiгрантау.




23.02.2007 | Прэс служба БПС