saligorsk-bps@tut.by



Далучайся
Далучайся да беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў

Навіны
Дарагія беларусы!

Беларуская Партыя Свабоды сардэчна віньшуе вас са сьвятам угодкаў Беларускай Краёвай Абароны!

Жадаем волі, незалежнасьці, гонару за сваіх герояў, веры ў нашу перамогу! Так абавязкова будзе, таму што йнакш проста й быць ня можа!

Нацыянальны Рух 40-50 гадоў - гэта прыклад змаганьня Беларускіх Патрыётаў за незалежнасьць сваёй Радзімы, якія ня йшлі абараняць нечые інтарэсы, ня гітлера, не, тым больш, сталіна, а ішлі бараніць сваё, сваю хату, сваю сям'ю. Але ў гісторыі беларускага нацыяналізму застаецца яшчэ шмат "белых плямаў".

Сёньня гэтае сьвята амаль забытае. Беларусы ніяк ня хочуць успрымаць Беларускі Нацыянальны Рух 40-50 гадоў. У школьных падручніках распавядаецца толькі аб "здрадніках" і "фашысцкіх прыстасаванцах".

Вядомы беларускі патрыёт, былы вязень сталінскіх канцлягераў Рыгор Клімовіч пісаў у 1998 годзе: "Лічу, што ў свой час Беларускі Народны Фронт дапусьціў вялікую памылку, што не ўзяў пад свой патранаж ветэранаў нацыянальна-вызвольнай барацьбы. А нас жы тысячы! Гэта зрабіў украінскі "Рух", гэта зрабілі ў Літве. Я быў на дэманстрацыях палітвязьняў у Львове і Вільні. Мы ішлі першыя, і нас вітаў народ. Па Менску мы ня йшлі. З-за гэтага цяперашні беларускі нацыянальна-вызвольны рух як бы не мае мінулага, каранёў. А гэта ж не так. Нельга забывацца на папярэднікаў і кожны раз пачынаць барацьбу з чыстага ліста...". Вось і атрымоўваецца, што мы вельмі мала ведаем пра барацьбу нашых бацькоў і дзядоў за незалежнасьць Бацькаўшчыны, не вучымся на іх памылках...

Адна з мэтаў Беларускай Партыі Свабоды - праўдзіва агітаваць пра падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў, здароўя, маёмасьці, свайго ...жыцьця...




23.02.2007 | Прэс служба БПС